Памяці паэта і сябра

   Не стала нашага найлепшага сябра, чэснага, добрасумленнага, працалюбівага чалавека, паэта, перакладчыка, журналіста Пятра Рыгоравіча Макарэвіча. Ён раптоўна памёр 12 снежня  на 77-м годзе жыцця.    Нарадзіўся Пётр Рыгоравіч 15 красавіка 1938 года ў вёсцы Шынкі, што на Крупшчыне (Мінская вобласць), у шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Горкага (зараз імя Максіма Танка). Восем гадоў аддаў службе ў войску. Амаль тры дзесяцігоддзі працаваў карэспандэнтам раённай газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”) і гарадскога радыё.    Пётр Рыгоравіч пісаў выдатныя вершы, напоўненыя багатым зместам, глыбокімі думкамі. Эмацыянальна цёплыя, па-мастацку выразныя, яны заўсёды прываблівалі да сябе чытача, духоўна ўзбагачалі яго.


   Пётр Макарэвіч займаўся і перакладамі з беларускай мовы на рускую і наадварот, а таксама з польскай мовы на беларускую. Ён выдаў кнігі паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, а таксама кнігу перакладаў “Птица свободы”.

Пётр Рыгоравіч з’яўляўся членам Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 года.
   Маладзейшыя паэты заўсёды адчувалі сяброўскае плячо і падтрымку гэтага старэйшага паэта.
   Светлая памяць пра Пятра Рыгоравіча Макарэвіча назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.
   Члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце”.
   Усе супрацоўнікі газеты “Прынеманскія весці” таксама смуткуюць з прычыны заўчаснай смерці Пятра Рыгоравіча Макарэвіча і выказваюць сардэчнае спачуванне родным нябожчыка.

Последнее изменениеПятница, 07 августа 2015 12:08
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.