Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 17.06.2015

НА ВЫДАТНА ЗАКОНЧЫЛІ ШКОЛУ    На Дзятлаўшчыне развіталіся са школай 175 выпускнікоў. З іх 20 юнакоў і дзяўчат сталі медалістамі. Па традыцыі ўсе яны былі запрошаны ў Дзятлава, дзе на плошчы 17 Верасня ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі ўзнагароды. Павіншавалі хлопцаў і дзяўчат з першым важкім дасягненнем кіраўніцтва раёна, педагогі, бацькі, святарства, сябры. КОНКУРС АЎТААМАТАРАК    Запрашэнне прыняць удзел у конкурсе “Аўталедзі” атрымалі дзятлаўчанкі, якія любяць кіраваць машынамі, упэўнена адчуваюць сябе на дарогах. Конкурс прадугледжвае праверку тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў. Да ўдзелу ў ім дапускаюцца аўталедзі ў моладзевым узросце – да 31 года.

ЗАПРАШЭННЕ НА ПЛЯЖНЫ ВАЛЕЙБОЛ
   Да Года моладзі прымеркаваны спаборніцтвы па пляжным валейболе, якія адбудуцца ў ліпені. Удзел у іх могуць прыняць і хлопцы, і дзяўчаты – усе, хто любіць пагуляць у мяч на прыродзе.

ДА ЗЕМЛЯКОЎ – З ПЕСНЯМІ
   У Дзятлаўскім Доме культуры прайшла канцэртная праграма з удзелам артыстаў Гродзенскай філармоніі. Гледачам былі прапанаваны песні ваеннай тэматыкі, паколькі праект прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Сярод выканаўцаў была і дзятлаўская артыстка, а цяпер салістка філармоніі Ала Аўдзейчык. Землякам Ала прапанавала некалькі песень беларускіх кампазітараў.

А. Радзіеўская

Последнее изменениеПятница, 07 августа 2015 13:09
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.