Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 24.06.2015

ПАДРЫХТОЎКА ДА ДАЖЫНАК    Дзятлава рыхтуецца да абласных “Дажынак”. Аднымі з першых змянілі свой знешні выгляд гарадская аптэка № 55 і раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, якія размяшчаюцца ў адным будынку. Тут абноўлены дах, зроблены франтон. Гэтыя работы за два месяцы выканалі будаўнікі ААТ “Будкомплекс”. ПЕРАМОЖЦА РАЁННЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ    Падведзены вынікі раённага моладзевага спаборніцтва на вясновых палявых работах. Пераможцам яго прызнаны малады механізатар з СВК “Дварэц-Агра” Андрэй Ляўкевіч. Ён будзе прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе моладзевага спаборніцтва.

 


УЗНАГАРОДА ЗА ПРАЦУ
   Лідарам корманарыхтоўкі на Дзятлаўшчыне з’яўляецца механізатар СВК “Граніт-Агра” Віктар Гукіш. Нядаўна за старанную працу ён адзначаны грашовай прэміяй і вымпелам ад раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.


ТУРЫСЦКІ ЗЛЁТ ЛЯ МАЎЧАДКІ
   Да Дня моладзі на Дзятлаўшчыне прымеркаваны турысцкі злёт ва ўрочышчы Рыбакі ля ракі Маўчадкі. У яго праграме – традыцыйная турысцкая паласа перашкод, конкурсы быту, газет, песняў, спартыўныя спаборніцтвы і гульні.


АКЦЫЯ “ЗАПАЛІ СВЕЧКУ ПАМЯЦІ”
   У Дзятлаве прайшла акцыя “Запалі свечку памяці”, скіраваная на папярэджанне абортаў. Адбылося мерапрыемства з ініцыятывы сястрынства, якое дзейнічае пры храме Ператварэння Пана, і мясцовага святарства. У час мерапрыемства сёстры раздалі прысутным інфармацыйныя лісткі, прапанавалі духоўную літаратуру.


А. Радзіеўская

Последнее изменениеПятница, 07 августа 2015 13:09
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.