Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 13.08.2015

ПЕРШУЮ ТЫСЯЧУ ТОН НАМАЛАЦІЎ “ГРАНІТАВЕЦ”    Як і ў папярэднія гады, першым тысячнікам па намалотах збожжа стаў камбайнер Уладзімір Гукіш з СВК “Граніт-Агра”. З працоўным дасягненнем перадавога камбайнера павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрама У. Казак і кіраўнікі гаспадаркі С. Мазур, А. Тарасевіч, Л. Мядзведзь, А. Манцэвіч. Мясцовыя артысты павіталі экіпаж камбайна песнямі ў полі.

 

 

УЧАСТАК НУМАР 7

   Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне ўтвораны 25 участкаў для галасавання. Пад нумарам 7 зацверджаны ўчастак для галасавання санаторыя “Радон”. Тут змогуць прагаласаваць адпачывальнікі, якія знаходзяцца ў “Радоне” і новым санаторыі “Альфа Радон”.

 

АДБЫЎСЯ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

   Дзятлашчыну наведаў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Садаўнічы. Ён правёў прыём жыхароў горада і раёна па асабістых пытаннях, а таксама пазнаёміўся з тым, як Дзятлава рыхтуецца да абласнога свята “Дажынкі-2015”.

 

ДЗЯТЛАВА РЫХТУЕЦЦА ДА “ДАЖЫНАК”

   Значны аб’ём работы па падрыхтоўцы Дзятлаўшчыны да абласнога свята “Дажынкі-2015” дастаўся будаўнікам МПМК-147. Яны працуюць на такіх аб’ектах, як будынак Дзятлаўскага райвыканкама, цэнтральная раённая бальніца, рэдакцыя газеты “Перамога”, раённы ваенны камісарыят, кінатэатр “Спадарожнік”.

 

ЗАПРАШЭННЕ НА КІРМАШ

   Дзятлаўскія прадпрымальнікі атрымалі запрашэнне ў Зэльву на “Анненскі кірмаш”. У іх з’явілася магчымасць на ўсю вобласць прарэкламаваць свае тавары і паслугі. Арганізатары ж выказалі важкае пажаданне – афармляць свае выставы ў стылі 17-19 стагоддзяў.

 

АДБЫЛАСЯ ЭКАЛАГІЧНАЯ АКЦЫЯ

   На Дзятлаўшчыне прайшла экалагічная акцыя “Здай макулатуру – выратуй дрэва”. Яе ініцыятарам стала моладзь горада, якая такім чынам вырашыла прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы збору другаснай сыравіны, захавання навакольнай прыроды.

А. Радзіеўская

 

Последнее изменениеЧетверг, 13 августа 2015 16:42
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.