Весткi рэгiёна: Дзятлаушчына от 24.09.2015

САМАЯ ВЫСОКАЯ “ЛЯСНАЯ ЎЗНАГАРОДА”    З нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў лесу — група працаўнікоў Дзятлаўскага лясгаса адзначана граматамі і прэміямі. За шматгадовую выніковую працу ў лясной гаспадарцы Дзятлаўшчыны Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адзначана вядучы інжынер па лесакарыстанні Ніна Фадзееўна Мамедава.

 

СУСЕДСКАЯ ДАПАМОГА

   Да абласнога свята “Дажынкі-2015” у Дзятлаве будуць абноўлены многія будынкі і вуліцы. Цяпер вядуцца работы па рэканструкцыі будынка раённага Дома культуры, гасцініцы “Ліпі-чанка”, гандлёвых кропак у цэнтры горада, жылых дамоў, вуліцы Фрунзэ. Значны аб’ём работ выконваюць будаўнікі з Ліды.

ЧАРГА ПА ПУЦЁЎКІ

   За мінулы час 2015 года пабылі на аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні больш за 300 дзятлаўчан. Але жадаючых атрымаць пуцёўкі яшчэ больш. Толькі інвалідаў у чарзе больш за 80, а непрацуючых пенсіянераў — каля 250 чалавек. Найбольш вынікова на Дзятлаўшчыне праходзіць дзіцячае аздараўленне. У санаторыях і летніках адпачылі 1058 дзяцей. План аздараўлення выкананы на 104 працэнты.

ФЕСТЫВАЛЬ У САНАТОРЫІ “РАДОН”

   Фестываль нацыянальных культур пад назваю “Магутная вада” дэбютаваў у санаторыі “Радон”. Удзел у ім прынялі беларусы, яўрэі, палякі. Удзельнікі знаёмілі прысутных, а гэта адпачывальнікі санаторыя “Радон”, з нацыянальнымі песнямі, танцамі, гульнямі. Працавалі таксама выставы вырабаў і майстар-класы. Мерапрыемства стане ў санаторыі “Радон” традыцыйным. Арганізатары мяркуюць на наступны год запрасіць прадстаўнікоў літоўскай і грузінскай дыяспар.

ІКОНА ВАНДРУЕ ПА ВЁСКАХ

   У вёску Горка, дзе знаходзіцца праваслаўны храм, прывозілі са Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра ікону святога Елісея Лаўрышаўскага і скарбніцу з мошчамі святой Матроны. Вернікі з Горкі і наваколля мелі магчымасць пакланіцца духоўным святыням.

ПАКАЗАЛІ СВАЮ ПРАДУКЦЫЮ І ПАСЛУГІ

   У выставе-кірмашы “Еўрарэгіён “Нёман-2015” прынялі ўдзел прадпрыемствы і ўстановы Дзятлаўшчыны. Сваю прадукцыю наведвальнікам паказалі Дзятлаўскія вінна-гарэлачны і сыраробны заводы, паслугі прапанавалі санаторыi “Радон” і “Альфа Радон”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Дзятлаўчане мелі магчымасць не толькі сябе паказаць, але і пабачыць прапанаванае іншымі, заключыць дамовы. У выставе-кірмашы прымалі ўдзел прадстаўнікі краін Балтыі, Польшчы, Кітая, Расіі.

“ДАЖЫНКІ-2015” ПРОЙДУЦЬ 13 ЛІСТАПАДА    

   Абласныя “Дажынкі-2015” адбудуцца ў Дзятлаве 13 лістапада. Гэта дата вызначана на чарговым пасяджэнні штаба па арганізацыі і правядзенні абласнога свята работнікаў аграпрамысловага комплексу. Да 1 кастрычніка мяркуецца падрыхтаваць праграму мерапрыемства, у якой будудь прадугле джаны: сустрэча і размяшчэнне ўдзельнікаў, выставы, канцэрты, гандаль, узнагароджванне лепшых працаўнікоў.

ЛЕТНЯЯ ДЭМАГРАФІЯ

   Багатае на дзетак аказалася лета гэтага года. За тры летнія месяцы нарадзіліся 48 хлопчыкаў і дзяўчынак. З гэтай колькасці хлопчыкаў найбольш — 32 ча-лавекі. Самым папулярным летнім імем было Уладзіслаў, яго атрымалі 6 хлапчукоў. А сярод дзявочых імён папулярнымі былі Лізавета і Валерыя.

МАСТАК-КЕРАМІСТ НАВЕДАЎ РАДЗІМУ

   Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей наведаў яго даўні сябра мастак-кераміст Мікалай Несцярэўскі, які жыве ў сталіцы. Ім падораны музею і экспануюцца тут не толькі кераміка, але і жывапіс. Мікалай Лаўрэнцьевіч, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, ахвотна адгукаецца на запрашэнні работнікаў музея прыняць удзел у сустрэчах, прэзентацыях, шанаваннях землякоў-дзятлаўчан.

ВОСЕНЬСКАЯ РЫБАЛКА

   Напрыканцы верасня на Дзятлаўшчыне мяркуецца правесці раённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы. Да ўдзелу ў іх запрошана моладзь. Але паспаборнічаць, калі будзе жаданне, могуць і рыбакі ў гадах. Арганізатары абяцаюць прызы за найбольшую колькасць злоўленай рыбы, за самую вялікую рыбіну.

А. Радзіеўская

Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.