Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 06.10.2015

РАЗАМ СУПРАЦЬ АДЗІНОТЫ    У Дзень пажылых людзей, 1 кастрычніка, пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адкрылася аддзяленне для тых пенсіянераў, хто не хоча сядзець дома ў адзіноце. У новым аддзяленні ёсць магчымасць наладзіць стасункі, знайсці занятак па інтарэсах, набыць новыя ўменні, выявіць свае творчыя здольнасці. Арганізатары – сацыяльныя работнікі – спадзяюцца, што іх дапамога будзе дарэчы, і людзі пажылога ўзросту не будуць пачувацца адзінокімі.

 

ДЗЯТЛАЎШЧЫНА ЎЧОРА І СЁННЯ

   У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава “Дзятлаўшчына: ўчора і сёння”. Дзякуючы фотаздымкам, якія захаваліся ў дзяржаўных установах і асабістых архівах, наведвальнікі могуць пабачыць, якой была Дзятлаўшчына раней, прыгадаць адметныя падзеі, параўнаць тагачасны архітэктурны малюнак і сённяшні, зрабіць свае высновы.

ПАДЛЕТКІ МОГУЦЬ ЗАРАБІЦЬ

   Дзятлаўскі раённы вузел электрасувязі вырашыў наладзіць з моладдзю Дзятлаўшчыны ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Сувязісты прапанавалі падлеткам у вольны ад заняткаў час зарабіць: шукаць кліентаў для заключэння дамоваў на паслугі электрасувязі і падключэнне дадатковых тэматычных пакетаў, прапануемых Белтэлекамам.

ПЕРАМАГЛІ Ў ФОТАКОНКУРСЕ

   На працягу двух летніх месяцаў праходзіў фотаконкурс “Сэлфі з кнігай”. Найбольшую колькасць станоўчых водгукаў атрымалі Таццяна Гайдук, Кацярына Антанюк, Ксенія Кашырэц. Яны сталі пераможцамі конкурсу, мэта якога – прывабіць увагу маладзі да кнігі, чытання, абмеркавання прачытанага.

ІКОНА ГАСЦЯВАЛА Ў ДЗЯТЛАВЕ

   На працягу трох дзён у праваслаўным храме Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава знаходзілася ікона з часцінкай нятленных мошчаў святога Мікалая-цудатворцы. Дзятлаўчане і прыезныя людзі мелі магчымасць пакланіцца іконе не толькі ў час праводзімых службаў, але і ў зручны для кожнага момант, бо дзверы храма былі пастаянна адчынены для паломнікаў.

 

А. Радзіеўская

Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.