НАВIНЫ З ДЗЯТЛАВА: АТРЫМАЛІ ПАВЕСТКІ НА СЛУЖБУ, “КРОМАНЬ” – НОВАЯ КРАМА, НАВУЧАННЕ ЗА СРОДКІ МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ, ТВОРЧАЯ ВЕЧАРЫНА ПАЭТА І ПЕРАКЛАДЧЫКА, МЕСЯЧНІК ПА ЗБОРЫ РТУЦІ, ПРЫЗАВЫ ПОДЫУМ

АТРЫМАЛІ ПАВЕСТКІ НА СЛУЖБУ    На Дзятлаўшчыне павесткі на службу ў войска традыцыйна хлопцы атрымліваюць у святочнай абста-ноўцы. Вось і 9 лістапада на ўрачыстыя провады былі запрошаны 48 дзятлаўчан. Праводзіць іх на службу сабраліся сябры, каханыя, сваякі, святарства. Ад прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, службоўцаў ваенкамата прызыўнікі пачулі пажаданні годна служыць, узмужнелымі вярнуцца дахаты, а на службе займець надзейных сяброў. Дзятлаўчане будуць служыць у розных войсках, а адрасы іх службы – Мінск, Барысаў, Ліда, Слонім, Баранавічы, Гродна. Дзевяць дзятлаўчан атрымалі дазвол на службу ў рэзерве.

“КРОМАНЬ” – НОВАЯ КРАМА

   Напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2015” у Дзятлаве  пачала працаваць яшчэ адна крама. Урачыстае адкрыццё адбылося 9 лістапа-да. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, гандлёвай сеткі “Кромань”, быткамбіната, на плошчы якога размясцілася новая крама. Пакупнікоў прыемна ўразіў стыльны рамонт. У наяўнасці  –  якасныя прамысловыя тавары беларускіх прадпрыемстваў, такіх як “Мілавіца”, “Купалінка”, “Світанак”, “Контэ”, “Дзівары”. Тут таксама прапануюць наведвальнікам набыць падарункавыя сертыфікаты для куплі тавараў у любой краме гандлёвай сеткі “Кромань”.

НАВУЧАННЕ ЗА СРОДКІ МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ

   Цяпер Дзятлаўскі ваенны камісарыят набірае жадаючых з ліку моладзі прызыўнога ўзросту навучацца ва-джэнню аўтамабіля. Хлопцы змогуць атрымаць правы вадзіцеля аўтамабіля  катэгорыі В і С. Адметна, што сродкі на навучанне выдаткоўвае Міністэрства абароны Рэспублікі Бларусь.

ТВОРЧАЯ ВЕЧАРЫНА ПАЭТА І ПЕРАКЛАДЧЫКА

   Георгія Шундрыка, былога настаўніка другой  Дзятлаўскай школы, добра ведаюць у горадзе. Вядомы ён як аўтар і перакладчык многіх паэтычных твораў, прысвечаных роднаму краю. Яго вершаваныя радкі можна знайсці ў буклетах пра Дзятлаўскі раён, на старонках мясцовай газеты. А нядаўна ў Дзятлаўскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына  Георгія Шундрыка. На яе сабраліся сябры, родныя паэта, былыя калегі па працы. У прысутных была магчымасць паслухаць вершы, успаміны, музыку, а таксама пажадаць Георгію Міхайлавічу творчага даўгалецця.

МЕСЯЧНІК ПА ЗБОРЫ РТУЦІ

   На Дзятлаўшчыне праводзіцца  месячнік па зборы сапсаваных  прад-метаў, прыладаў і прыбораў, якія ўтрымліаюць ртуць. Жыхарам горада і раёна прапанавана здаваць прыборы, адпрацаваныя лямпы, адходы, якія ўтрымліваюць небяспечнае рэчыва – ртуць, у аддзел па надзвычайных сітуацыях і пункт збору адходаў жылкамунгаса.

ПРЫЗАВЫ ПОДЫУМ

   Дзятлаўчане-каратысты, якія ўвай-шлі ў склад зборнай Беларусі, пабылі на спаборніцтвах у Польшчы і Малдове. Асабліва выніковай выдалася паездка на спаборніцтвы ў Польшчу, дзе ўсе 13 спартсменаў падымаліся на подыум для ўзнагароджання. Усяго ж удзельнічалі ў турніры 230 каратыстаў.

А. Радзіеўская

 

Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.