ПАШАНА ЗА ПРАЦУ

   З-за святкавання абласныя “Дажынак”, якія праходзілі ў Дзятлаве 13 лістапада, раённая ўрачыстасць да прафесійнага свята работні-каў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў была перанесена. Шанаванне лепшых працаўнікоў прайшло 21 лістапада ў Цэнтры культуры Дзятлава. Запрашэнне на яго атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва на вясновых, летніх, восеньскіх палявых работах, старанныя маладыя працаўнікі, ветэраны сельгасвытворчасці, перадавікі перапрацоўчых прадпрыемстваў.

   Шмат было ўручана грамат, падзяк, грашовых прэмій, падарункаў, кветак, музычных віншаванняў. Многа пажаданняў пачулі прысутныя на ўрачыстасці.

   Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва пачалася з запрашэння на сцэну кіраўніцтва СВК “Граніт-Агра” – старшыні Станіслава Мазура, галоўнага агранома Антона Тарасевіча, галоўнага інжынера Андрэя Падліпскага, паколькі гаспадарка дасягнула лепшых вынікаў на вясновых палявых работах. У такім складзе давялося падымацца на сцэну яшчэ двойчы: сельгаскааператыў заняў другое месца ў спаборніцтве на жніве і таксама быў другім у раённым спаборніцтве на восеньскіх палявых работах. А ўвогуле гранітаўцаў запрашалі на ўзнагароджанне каля 40 разоў, некаторых працаўнікоў – і двойчы, і тройчы, бо вынікова працавалі і вясною на ворыве, і ўлетку на жніве, і восенню на ўздыме зябліва.

   На ўрачыстасці былі ўшанаваны тыя працаўнікі, хто старанна папрацаваў на адвозцы зерня, яго дапрацоўцы, хто рупіўся на нарыхтоўцы кармоў, вырошчванні і ўборцы лёну. Сярод лідараў – шмат маладых, чыя праца таксама адзначана ўзнагародамі. Гэта моладзевыя экіпажы Паўла і Таццяны Богданаў (СВК “Граніт-Агра”), Дзмітрыя Сухецкага і Максіма Лішыка (СВК “Войневічы”), Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў (СВК “Граніт-Агра”), маладыя вадзіцелі Дзмітрый Калнацкі (СВК “Слава працы”), Віталь Болтач (СВК “Граніт-Агра”), малады аграном Аляксандр Кугейка (СВК “Жукоўшчына”), малады інжынер Андрэй Падліпскі (СВК “Граніт-Агра”).

   На ўрачыстасці не засталіся без увагі ветэраны працы, якія на працягу многіх гадоў працавалі на кіруючых і радавых пасадах. Кветкамі, песнямі, апладысментамі віталі іх на свяце. 

    Механізатар Міхаіл Канстанцінавіч Шыдла, да прыкладу, адпрацаваў у СВК “Жукоўшчына” 37 гадоў, адзначаны ордэнам Працоўнай Славы, сярэбраным медалём ВДНГ СССР, знакамі ўдарніка працы і пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва. Працоўным даўгалеццем і руплівай працай славяцца трактарыст СВК “Войневічы” Аляксандр Іосіфавіч Лабко, цялятніца СВК “Хвінявічы” Вера Іванаўна Філідовіч, даярка СВК “Граніт-Агра” Ніна Аляксандраўна Лашкоўская, жывёлавод СВК “Вензавец” Ганна Іосіфаўна Пятліцкая, загадчык вытворчага ўчастка СВК “Русь-Агра” Анатоль Іванавіч Рудазуб, галоўны ветурач СВК “Белагурна” Канстанцін Канстанцінавіч Бузук, былы загадчык склада ГЗМ СВК “Двагэц-Агра” Уладзімір Аляксандравіч Карповіч.

   Па традыцыі сваіх самых актыўных пастаўшчыкоў сыравіны павіншавалі кіраўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў – сыраробнага, вінна-гарэлачнага, крухмальнага, ільнозавода, ААТ “Лідахлебапрадукт”, пажадалі поспехаў у працы і далейшага плённага супрацоўніцтва.

   А прыемным дадаткам да ўсіх узнагарод былі песні, танцавальныя, цыркавыя, музычныя нумары.

Падрыхтавала А. Радзіеўская

Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.