НАВIНЫ З ДЗЯТЛАВА: ЗЯЛЁНАЯ ГОСЦЯ, ЗА ПРАЦУ – УЗНАГАРОДА, ФЕСТЫВАЛЬ МАЛАДЫХ ІНВАЛІДАЎ, ЗА БЕЗДАКОРНУЮ СЛУЖБУ, ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ – КУРЭННЕ, ТУРНІР ДА ЮБІЛЕЮ

ЗЯЛЁНАЯ ГОСЦЯ      У цэнтры горада Дзятлава, на плошчы 17 Верасня, усталявана навагодняя ёлка. Зялёная госця прывезена з Руды Яварскай. Дарэчы, другі год запар, елку прывозяць менавіта з гэтых пушчанскіх мясцін. Да Калядаў і Новага года елку упрыгожаць цацкі, гірлянды, агеньчыкі. Таксама навагоднія ёлкі будуць устаноўлены ў Наваельні, Казлоўшчыне, Гезгалах.

ЗА ПРАЦУ – УЗНАГАРОДА

   Адным з лепшых работнікаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне з’яўляецца Уладзімір Белавус. З нагоды прафесійнага свята ён адзначаны Ганаровай граматай рэспубліканскага страхавога прадпрыемства Белдзяржстрах. На працягу 2015 года страхавы агент заключыў каля 1000 дагавораў страхавання.

ФЕСТЫВАЛЬ МАЛАДЫХ ІНВАЛІДАЎ

   Удзельнікі аб’яднання “Праменьчык” Анатоль Ляпешка і Віталь Крэйдзіч ездзілі на 7 абласны фестываль маладых інвалідаў, які праходзіў пад дэвізам “Калі мы разам – мы мацнейшыя!”. Сёлета ён праходзіў у аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна. Адтуль хлопцы вярнуліся з дыпломам і каштоўнымі падарункамі за сваё вакальнае майстэрства. На фестывалі таксама дэманстраваліся вырабы ўдзельнікаў аб’яднання “Праменьчык”. Выстава атрымала ўхвальныя водгукі.

ЗА БЕЗДАКОРНУЮ СЛУЖБУ

   Медаль “За бездакорную службу” нядаўна ўручаны Івану Саракульскаму. Працуе ён у раённым аддзеле ўнутраных справаў Дзятлаўскага райвыканкама. Міліцэйскай службе прысвяціў 22 гады.

ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ – КУРЭННЕ

   Сёлета на Дзятлаўшчыне адбыліся 17 пажараў. Пераважная большасць з якіх – па прычыне неасцярожнага курэння ці курцы былі п’яныя. На папярэджанне такіх пажараў скіравана прафілактычная акцыя “Не спальвай сваё жыццё!”, якая прайшла на Дзятлаўшчыне. Адбыліся сустрэчы работнікаў пажарнай службы ў калектывах, школах, рэйды, сельскія сходы, выступленні агітбрыгад.

ТУРНІР ДА ЮБІЛЕЮ

   15 каманд з розных рэгіёнаў вобласці выявілі жаданне прыехаць у Дзятлава і паўдзельнічаць у турніры па міні-футболе. Прысвечана спартыўнае мерапрыемства 80-годдзю Беларускай прафсаюзнай спартыўнай арганізацыі. Арганізатарамі турніру сталі абласное і раённае прафсаюзныя аб’яднанні.

 

А. Радзіеўская

Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.