Лідскі замак: гісторыя і сучаснасць Избранное

Лідскі замак: гісторыя і сучаснасць
Сёння ў Лідскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма пра Лідскі замак. 13-хвілінную кінастужку пра гэты помнік гісторыі знялі на “Беларусьфільме”.

Беларусь невыпадкова называюць краінай замкаў – на параўнальна невялікай тэрыторыі краіны іх знаходзіцца больш за сотню. Замкі, якія будаваліся стагоддзі назад, выклікаюць цікавасць і сёння. Яны не толькі з’яўляюцца маўклівымі сведкамі мінулых гадоў, але і пабуджаюць чалавека вывучаць сваю гісторыю, адкрываць заслоны таямніц.

Трэба адзначыць, што ў Беларусі шмат людзей, якіх цікавіць гісторыя замкаў. Сярод іх – дырэктар студыі “Летапіс” кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Мароз.

У дакументальным кіно Уладзімір Вікенцьевіч ужо 30 гадоў, ён - аўтар больш чым 60-ці фільмаў. Менавіта яму належыць ідэя стварыць цыкл дакументальных стужак “Замкі Беларусі”. Адна з іх прысвечана Лідскаму замку. Галоўным рэжысёрам фільма з’яўляецца Ірына Волах, кансультантам выступіў археолаг, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў.

Чаму візітная картка нашага города была ўдастоена такога гонару? Адказ на гэтае пытанне лёгка знайсці. Па-першае, Лідскі замак вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Дарэчы, ён з’яўляецца адным з самых старажытных у Еўропе. Па-другое, рэстаўрацыя замка, ініцыятарам якой стаў тагачасны старшыня Лідскага гарвыканкама Уладзімір Логаш, дала пачатак аднаўленню іншых замкаў Беларусі.

Стваральнікі фільма пра Лідскі замак адзначаюць, што галоўная мэта, якую яны ставілі перад сабой, -  перадаць не інфармацыю, а эмоцыі. Яны заўсёды важней, яны пабуджаюць чалавека рухацца наперад.

Лідскі замак працягвае сваю слаўную гісторыю, бо ён ва ўсе часы свайго існавання меў абаронцаў. Мае ён іх і сёння. Гэта самі лідзяне, - адзначыла Ірына Анатольеўна.

А адбудаваць замак можна толькі там, дзе ён патрэбен людзям, - дапоўніў яе словы Алег Анатольевіч.

Здымкі фільма праходзілі ў лістападзе 2015 года. У іх прынялі ўдзел члены рыцарскага клуба “Залаты леў”, анімацыйная група Incognito, а таксама вучні сярэдняй школы №11. Стужка знаёміць гледачоў з гісторыяй Лідскага замка з пачатку яго існавання і да сённяшніх дзён. Фільм расказвае пра яго жыццё ў гады ліхалецця і войнаў. Успамінаецца ў ім і пра самую яркую і добрую  падзею – шлюб Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Кансультант праекта Алег Трусаў раскрывае гледачам усе таямніцы Лідскага замка.

Напрыканцы сустрэчы госці з Мінска адказалі на пытанні прысутных і пачулі шмат добрых слоў і падзяк у свой адрас. 

Последнее изменениеПонедельник, 01 февраля 2016 11:38
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.