Ліда названа Горадам культуры ў Год культуры Избранное

Ліда названа Горадам культуры ў Год культуры
У рэгіёнах Беларусі рэалізуецца шмат цікавых праектаў, ёсць нямала самабытных гарадоў, дзе праводзяцца яркія фестывалі, адраджаюцца народныя промыслы, дзейнічаюць экскурсійныя маршруты. Конкурс "Горад культуры ў Год культуры" быў аб'яўлены з мэтай вылучыць населеныя пункты Беларусі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё гэтай сферы, а таксама турызму. Па выніках конкурсу журы назвала лепшыя абласны цэнтр, горад абласнога падпарадкавання, горад раённага падпарадкавання, пасёлак гарадскога тыпу і аграгарадок, паведамляецца на сайце Міністэрства культуры РБ.

Так, у намінацыі "Лепшы абласны цэнтр" перамогу атрымаў Магілёў, "Лепшы горад абласнога падпарадкавання" - Наваполацк Віцебскай вобласці, "Лепшы горад раённага падпарадкавання" - Ліда Гродзенскай вобласці. Названы таксама "Лепшы пасёлак гарадскога тыпу" - гарадскі пасёлак Акцябрскі Гомельскай вобласці і "Лепшы аграгарадок" - аграгарадок Моталь Брэсцкай вобласці.

Последнее изменениеВторник, 15 ноября 2016 15:37
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.