Дятлово

НАВIНЫ З ДЗЯТЛАВА: АТРЫМАЛІ ПАВЕСТКІ НА СЛУЖБУ, “КРОМАНЬ” – НОВАЯ КРАМА, НАВУЧАННЕ ЗА СРОДКІ МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ, ТВОРЧАЯ ВЕЧАРЫНА ПАЭТА І ПЕРАКЛАДЧЫКА, МЕСЯЧНІК ПА ЗБОРЫ РТУЦІ, ПРЫЗАВЫ ПОДЫУМ

АТРЫМАЛІ ПАВЕСТКІ НА СЛУЖБУ    На Дзятлаўшчыне павесткі на службу ў войска традыцыйна хлопцы атрымліваюць у святочнай абста-ноўцы. Вось і 9 лістапада на ўрачыстыя провады былі запрошаны 48 дзятлаўчан. Праводзіць іх на службу сабраліся сябры, каханыя, сваякі, святарства. Ад прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, службоўцаў ваенкамата прызыўнікі пачулі пажаданні годна служыць, узмужнелымі вярнуцца дахаты, а на службе займець надзейных сяброў. Дзятлаўчане будуць служыць у розных войсках, а адрасы іх службы – Мінск, Барысаў, Ліда, Слонім, Баранавічы, Гродна. Дзевяць дзятлаўчан атрымалі дазвол на службу ў рэзерве.
Подробнее ...

Навiны з Дзятлава: Восеньскi кiрмаш, Сустрэча за круглым сталом, Конкурс прыгажосцi

ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ Паспяхова прайшоў у Дзятлаве восеньскі кірмаш. Сельгаскааператывы, прадпрыемствы, фермеры, прыватныя прадпрымальнікі мелі неблагую выручку ад продажу агародніны, бульбы, зерня, мяса, рыбы, саджанцаў. У час кірмашу ладзіўся традыцыйны конкурс на лепшы вясковы падворак, дзе сельгаскааператывы паказвалі свае набыткі, ладзілі забавы, розыгрышы, пачастункі. Сёлета пераможцам стаў СВК “Вензавец”. Традыцыйны лідар СВК “Граніт-Агра” заняў другое месца.
Подробнее ...

ВЕСТКІ РЭГІЁНА: ДЗЯТЛАЎШЧЫНА ОТ 19.10.2015

СВЯТОЧНЫ “АГЕНЬЧЫК” ДЛЯ МАЦІ   З ініцыятывы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” напярэдадні Дня маці ў Дзятлаве адбыўся “агеньчык” для шматдзетных матуляў, старанных працаўніц, актывістак жаночага руху, лаўрэатаў жаночых конкурсаў.
Подробнее ...

ВЕСТКІ РЭГІЁНА: ДЗЯТЛАЎШЧЫНА ОТ 12.10.2015

ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ    Паспяхова прайшоў у Дзятлаве восеньскі кірмаш. Сельгаскааператывы, прадпрыемствы, фермеры, прыватныя прадпрымальнікі мелі неблагую выручку ад продажу агародніны, бульбы, зерня, мяса, рыбы, саджанцаў.
Подробнее ...

Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 06.10.2015

РАЗАМ СУПРАЦЬ АДЗІНОТЫ    У Дзень пажылых людзей, 1 кастрычніка, пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адкрылася аддзяленне для тых пенсіянераў, хто не хоча сядзець дома ў адзіноце. У новым аддзяленні ёсць магчымасць наладзіць стасункі, знайсці занятак па інтарэсах, набыць новыя ўменні, выявіць свае творчыя здольнасці. Арганізатары – сацыяльныя работнікі – спадзяюцца, што іх дапамога будзе дарэчы, і людзі пажылога ўзросту не будуць пачувацца адзінокімі.
Подробнее ...

В Дятлово задержан молодой человек, нападавший на малолетних девочек

   В Дятлово оперативниками местного райотдела милиции при поддержке коллег из Управления внутренних дел задержан подозреваемый в насильственных действиях сексуального характера местный житель 1992-го года рождения. Молодой человек в глухом месте подкараулил малолетнюю девочку, ученицу одной из местных школ, направлявшуюся с утра на факультатив по вокалу. Под предлогом обращения за помощью к ней с просьбой помочь найти убежавшего кота молодой человек оказался в непосредственно близости возле нее, после чего схватил, повалил на землю, закрыл рукой рот и стал целовать. Неизвестно, чем бы все завершилось, не спугни озабоченного проходившие неподалеку местные жители. 
Подробнее ...

Весткi рэгiёна: Дзятлаушчына от 01.10.2015

ПАЗМАГАЕМСЯ ЗА ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ    Удзел у абласным моладзевым конкурсе прынялі дзятлаўчане, якія рэгістравалі свой шлюб напрыканцы жніўня і ў верасні. Згодна з умовамі конкурсу, маладой пары трэба было падаць матэрыялы па тэме “Беларусь у маім сэрцы”. За галоўны прыз — пуцёўку ў адзін з санаторыяў Гродзеншчыны — пазмагаецца сям’я Ягора і Веранікі Шавеляў. Менавiта яны прадаставілі самы цікавы матэрыял на конкурс.
Подробнее ...

Весткi рэгiёна: Дзятлаушчына от 24.09.2015

САМАЯ ВЫСОКАЯ “ЛЯСНАЯ ЎЗНАГАРОДА”    З нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў лесу — група працаўнікоў Дзятлаўскага лясгаса адзначана граматамі і прэміямі. За шматгадовую выніковую працу ў лясной гаспадарцы Дзятлаўшчыны Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адзначана вядучы інжынер па лесакарыстанні Ніна Фадзееўна Мамедава.
Подробнее ...

Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 13.08.2015

ПЕРШУЮ ТЫСЯЧУ ТОН НАМАЛАЦІЎ “ГРАНІТАВЕЦ”    Як і ў папярэднія гады, першым тысячнікам па намалотах збожжа стаў камбайнер Уладзімір Гукіш з СВК “Граніт-Агра”. З працоўным дасягненнем перадавога камбайнера павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрама У. Казак і кіраўнікі гаспадаркі С. Мазур, А. Тарасевіч, Л. Мядзведзь, А. Манцэвіч. Мясцовыя артысты павіталі экіпаж камбайна песнямі ў полі.
Подробнее ...

Два поезда столкнулись по касательной сегодня ночью в Дятловском районе

   Два поезда столкнулись по касательной сегодня ночью в Дятловском районе. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в Гродненском областном управлении МЧС.
Подробнее ...

Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 03.06.2015

БІСКУП НАВЕДАЎ ДЗЯТЛАВА    Значнай падзеяй для жыхароў Дзятлаўшчыны каталіцкага веравызнання стаў прыез у горад біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча. Яго ўрачыста сустрэлі вернікі, праводзілі да касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Там бскуп Аляксандр прыняў удзел у святой імшы. ЛЕТА Ў ЛЕТНІКАХ    На працягу летніх месяцаў у 32 летніках пройдуць аздараўленне больш за 1 000 юных дзятлаўчан. Усе летнікі – з дзённым і кругласутачным адпачынкам – правераны спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прадстаўнікамі пажарнай службы і аддзела адукацыі на адпаведнасць санітарным і пажарным нормам, камфорт і ўтульнасць.
Подробнее ...
Подписаться на этот канал RSS

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.