Дятлово

Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына

  НАГРУДНЫ ЗНАК – ЗА ПОСПЕХІ Ў ПРАЦЫ Дзмітрый Жых, механізатар сельгаскааператыва “Граніт-Агра”, прыняў удзел у сустрэчы працоўнай моладзі, якая праходзіла ў Мінску. Ён адзначаны нагрудным знакам “За поспехі ў працы”. Дзмітрый атрымаў яго за свае дасягненні: на працягу сямі гадоў быў лідарам раённага моладзевага спаборніцтва на жніве, а летась перамог у абласным. Да шматлікіх яго ўзнагарод дабавілася яшчэ адна – нагрудны знак ад грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Подробнее ...

Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 08.07.2015

АДКРЫТЫ МАГАЗІН “ЕЎРАОПТ” У апошні дзень чэрвеня ў Дзятлаве адкрыўся новы магазін “Еўраопт++”. Крама знаходзіцца ў зручным месцы – ля ажыўленай трасы непадалёку ад аўтавакзала. Адкрыццё магазіна дало працу больш за 70 чалавекам, бо тут заняты не толькі гандлем, але і вырабам уласнай прадукцыі. Агульная плошча “Еўраопта” ў Дзятлаве больш за 2200 квадратных метраў.
Подробнее ...

Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 01.07.2015

ЧАСТАВАЛІСЯ ДЗЯТЛАЎСКІМ СЫРАМ    Дзятлаўскі сыраробны завод, які выпускае сваю прадукцыю пад брэндам “Сырная страна”, правёў прэзентацыю-дэгустацыю для прадстаўнікоў гродзенскіх буйных гандлёвых сетак і аблспажыўтаварыства.    Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць на свае вочы пабачыць, як вырабляецца, даспявае, наразаецца сыр, а затым паспытаць розныя яго гатункі.    Арганізатары прэзентацыі-дэгустацыі спадзяюцца, што гэтае мерапрыемства паспрыяе павелічэнню колькасці заказчыкаў у “Сырной страны”.
Подробнее ...

Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 24.06.2015

ПАДРЫХТОЎКА ДА ДАЖЫНАК    Дзятлава рыхтуецца да абласных “Дажынак”. Аднымі з першых змянілі свой знешні выгляд гарадская аптэка № 55 і раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, якія размяшчаюцца ў адным будынку. Тут абноўлены дах, зроблены франтон. Гэтыя работы за два месяцы выканалі будаўнікі ААТ “Будкомплекс”. ПЕРАМОЖЦА РАЁННЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ    Падведзены вынікі раённага моладзевага спаборніцтва на вясновых палявых работах. Пераможцам яго прызнаны малады механізатар з СВК “Дварэц-Агра” Андрэй Ляўкевіч. Ён будзе прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе моладзевага спаборніцтва.
Подробнее ...

Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 17.06.2015

НА ВЫДАТНА ЗАКОНЧЫЛІ ШКОЛУ    На Дзятлаўшчыне развіталіся са школай 175 выпускнікоў. З іх 20 юнакоў і дзяўчат сталі медалістамі. Па традыцыі ўсе яны былі запрошаны ў Дзятлава, дзе на плошчы 17 Верасня ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі ўзнагароды. Павіншавалі хлопцаў і дзяўчат з першым важкім дасягненнем кіраўніцтва раёна, педагогі, бацькі, святарства, сябры. КОНКУРС АЎТААМАТАРАК    Запрашэнне прыняць удзел у конкурсе “Аўталедзі” атрымалі дзятлаўчанкі, якія любяць кіраваць машынамі, упэўнена адчуваюць сябе на дарогах. Конкурс прадугледжвае праверку тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў. Да ўдзелу ў ім дапускаюцца аўталедзі ў моладзевым узросце – да 31 года.
Подробнее ...

В е с т к і рэгіёна : Дзятлаўшчына

ХЛОПЦЫ ПРЫЗВАНЫ Ў ВОЙСКА    У летні прызыў 2015 года набраны на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь 47 дзятлаўчан. Па традыцыі павесткі ў войска ім уручылі ва ўрачыстай абстаноўцы: у гарадскім парку ля помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны.    Хлопцы пачулі шмат наказаў добра служыць ад прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, моладзі, святароў, бацькоў і калег па працы. З нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі дзяўчаты прышпілілі кожнаму прызыўніку бутаньерку з яблыневай кветкай.
Подробнее ...
Подписаться на этот канал RSS

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.