Жэўжык, Ёўнік, Лазавік: героі беларускіх казак і міфаў жадаюць пазнаёміцца з лідчанамі

|||| |||| ||||
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрылася незвычайная выстава «Старыя героі – новы свет. Героі беларускіх казак, міфаў і легенд».

Мы добра ведаем, напрыклад, легенды і міфы Старажытнай Грэцыі, той жа Скандынавіі, і адначасова многія думаюць, што ў нас нечага падобнага нават не было. Паказаць адваротнае, прадэманстраваць, наколькі цікавыя і незвычайныя беларускія міфічныя істоты, паставілі сабе мэтаю хлопцы-энтузіясты з праекта LIPA.CLUB. Адзін з іх – Павел Арлоў – прысутнічаў на адкрыцці выставы і вось, што ён расказаў:

IMG 8555 .

– Пачалося ўсе некалькі гадоў таму, калі выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя ім. П. Броўкі» выпусціла ў свет двухтомны зборнік беларускага фальклору, дзе ілюстрацыі было прапанавана аформіць вядомаму беларускаму графіку Валерыю Слаўку. Гэты беларускі геній візуаваў міфічных персанажаў на бумазе. Нам захацелася ажывіць гэтых істот. І дапамог нам тут таленавіты скульптар Антон Шыпіца, які на аснове графічных вобразаў стварыў аб’ёмныя фігуры. Так нарадзілася наша выстава, у складзе якой сёння 12 роставых герояў. Колькасць іх з цягам часу будзе толькі павялічвацца. Адначасова мы зараз аднаўляем старадаўнюю сядзібу Абуховічаў, якая знаходзіцца недалека ад маршрута Мір-Несвіж. Тут, па нашай задумцы, будзе музей, у якім і паселяцца ўсе беларускія казачныя героі.

На выставе наведвальнікаў сустракаюць Ёўнік, Жыцень, Жэўжык, Дамавік і Дамавуха, Злыдзень, Шатан, Лазавік, Дзедка і другія міфічныя істоты. На жаль, гэтыя імёны (я ўжо не кажу пра знешні выгляд) мала каму знаёмы, нават з дарослых. А між тым, гэта наша гісторыя.

Так, цікава даведацца што Жэўжык – заступнік рэк і азёр. Гэты худы невялікага росту дзядок днём знаходзіцца пад вадою і кантралюе цячэнне, ноччу – падымаецца на яе паверхню і плавае на лодцы, трымаючы ў руцэ піку с двума вострымі наканечнікамі. Калі бачыць, што нехта тоне, то адным рухам пікі падымае гэтага чалавека і выратоўвае.

IMG 8527 .

Незвычайны песранаж і Ёўнік – сядзібны дух, які жыве ў ёўні (збудаванні для сушкі снапоў перад малацьбою) або ў печы ці на печы. Ён не паказваўся на вочы людзям, але вельмі ім дапамагаў: падтрымліваў агонь у печы, ствараў, калі патрэбна, сквазняк, каб снапы аднолькава сохлі. Ёўнік спрыяў толькі гаспадарам, а калі ў ёўню заходзілі чужыя людзі, то ён іх палохаў, каб тыя не зайздросцілі чужому дабру і не ўраклі будучы ўраджай.

IMG 8534 .

IMG 8535 .

Два Злыдні прысутнічаюць на выставе. Адзначу, што яны адносяцца да тых рэдкіх адмоўных персанажаў выставы. Яны жывуць у хаце ў непрыкметных месцах, а як толькі гаспадары выйдуць за парог, то адразу пачынаюць пакасціць. Напрыклад, насыплюць пяска ў муку, паб’юць пасуду, параскідваюць мэблю і г.д.

Добрага хатняга духа Дамавіка мы ведаем з дзяцінства, але, аказваецца, у кожнага з іх ёсць і свая Дамавуха. А яшчэ цікава, нашы продкі верылі, што гэтыя міфічныя істоты заўсёды падобныя на гаспадароў дома.

IMG 8537 .

Дзедка – персанаж, які ўвасабляе сабой даравальніка багацця, Гарцукі – злыя духі, якія катаюцца па начах на конях, Лёля – міфічная істота, якая ахоўвае немаўлят пад час іх сну… Расказваць можна пра кожнага з іх бясконца.

IMG 8539 .

Па словах Паўла Арлова, змест выставы накіраваны ў культуру і мінулае, а вось форма – у будучае. Роставыя скульптуры міфічных персанажаў змешчаны ў арыгінальны мультымедыйны кантэнт (злучэнне караткаметражнай анімацыі і аўтарскага відэа, знятага ў розных гарадах і мястэчках Беларусі). Таксама вырашае культурна-асветніцкую мэту праекта інтэрактыўная зона выставы. Наведвальнікі з дапамогай гарнітуры могуць пагуляць з міфічнымі персанажамі, убачыць іх у другіх рэаліях. Яны даведаюцца, хто з герояў дзе селіцца і якую карысць або шкоду можа прынесці чалавеку. Замацаваць атрыманыя веды можна падчас квэста.

IMG 8544 .

Вы здзівіціся, наколькі весела і цікава жылі нашыя продкі. Больш таго – яны ніколі не заставліся адны. Побач з імі заўсёды нехта жыў ці знаходзіўся: у печы і пад снапом, у лесе і ў жыце і г.д.  Выстава насамрэч вельмі незвычайная. Цікавая яна будзе як для дзяцей, так і дарослых. Наведаць яе жыхары горада могуць да 4-га верасня.

Последнее изменение Пятница, 11 августа 2017 12:34

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Наверх
Яндекс.Метрика

Template Design © Joomla Templates GavickPro. All rights reserved.

© 2009-2017 Газета "Принеманские вести". Все права защищены.
Перепечатка информации разрешена только с письменного разрешения редакции.