ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ У ДЗЯТЛАВЕ Избранное
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Культура
- Прочитано 1791 раз
- Печать
- Эл. почта
Паколькі сёлетні год не багаты на бульбу, то попыт на яе быў. Работнікі СВК “Хвінявічы” і мясцовай школы нават рэалізавалі на кірмашы свой агульны праект “Мы славім бульбу”. Кіравала ўсім на падворку “У гаспадара Бубноўскага” Бульба Бульбаўна (яна ж Ала Іосіфаўна Паўлоўская, настаўніца Хвінявіцкай школы). Гэтая шаноўная спадарыня прапаноўвала звярнуць увагу на бульбяны банэр з парадамі і бульбянымі рэкордамі, сыпала жартамі, загадвала загадкі. Нават прызы ў Бульбы Бульбаўны былі адпаведныя – тарка для дранікаў, нажы-бульбачыстыкі, рэцэпты страваў з бульбы.
А вось на падворку СВК “Граніт-Агра” можна было пабачыць бульбіны-гіганты. Амаль 700-грамовыя клубні вырасціла жыхарка Круцілавічаў Наталля Рак. Яе аднавясковец Уладзімір Чарняўскі мог пахваліцца паўкілаграмовымі цыбулінамі з уласнага агарода. Менавіта за выставу “гігантаў” гранітаўцы былі адзначаны спецыяльным прызам.
Увогуле прадстаўніку СВК “Граніт-Агра” – намесніку старшыні па ідэалагічнай рабоце Людміле Іванаўне Мядзведзь – па ўзнагароду давялося падымацца на сцэну двойчы. Першы раз – па дыплом і прэмію за перамогу ў конкурсе сельскагаспадарчых падворкаў. Трэці год запар СВК “Граніт-Агра” ладзіць самы адметны падворак. І заслуга ў гэтым найперш работнікаў Данілавіцкага клуба Іны Анушкевіч і Таццяны Буча, якія штогод прыдумваюць штосьці новае ў афармленні.
Сёлета журы конкурсу было асабліва шчодрае: вырашыла прысудзіць два другія і два трэція месцы. Сярэбранымі прызёрамі конкурсу сталі СВК “Жукоўшчына” і СВК “Хвінявічы”, а бронзавымі – СВК “Вензавец” і СВК “Белагурна”. Прэміяваны таксама Дзятлаўскі сыраробны завод, які наладзіў на кірмашы дэгустацыю сваёй прадукцыі і прадставіў значны выбар харчовых тавараў.
Варта сказаць яшчэ пра аднаго ўдачлівага ўдзельніка кірмашу – бухгалтара з Жукоўшчыны Веру Грыгілевіч. На ўсе дзесяць набытых ёю латарэйных білетаў выпалі важкія прызы, у тым ліку адзін з галоўных – жывы трус.
А. Радзіеўская