Выстава велікодных паштовак ладзiцца ў Фарным Касцёле Избранное
- Автор
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Культура
- Прочитано 1617 раз
- Печать
- Эл. почта
З 11 па 17 сакавіка ў Лідскім фарным касцёле праходзiць выстава серыі паштовак “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”. Серыя была падрыхтавана маладымі беларускімі мастакамі і дызайнерамі пад патранажам каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by. Паштоўкі створаны па матывам велікодных вершаў вядомых беларускіх паэтаў такіх як Я. Колас, Я. Купала, Р. Барадулін, Н. Арсеннева і інш. Гэтай акцыяй арганізатары хацелі б па-новаму паглядзець на Уваскрасенне Хрыстова і пашырыць цікавасць да паэзіі сярод беларусаў.
17 сакавіка, у апошні дзень выставы, пасля кожнай службы адбудзецца прэзентацыя выставы (нагадаем, што літургіі адбываюцца ў 09.00, 11.00, 13.00, 16.00, 19.00). Таксама будуць чытацца велікодныя вершы беларускіх паэтаў, якія былі выкарыстаны для стварэння серыі. Запрашаем усіх ахвотных. Уваход вольны.
Вераніка Багатава
Последнее изменениеПятница, 07 августа 2015 12:08