Зяці і цешчы на сцэне Мажэйкаўскага Дома культуры Избранное
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Культура
- Прочитано 1388 раз
- Печать
- Эл. почта
Ярка і дынамічна прадставілі сябе удзельніцы (цешчы) у першым конкурсе – візітоўцы: чыталі вершы, спявалі прыпеўкі, прадстаўлялі фотаздымкі на мульцімедыя. Што і казаць, першы этап конкурсу ацаніць было складана, паколькі кожная цешча як магла, нахвальвала свайго зяця. Праграма адразу захапіла і ўдзельнікаў, і гледачоў.
У кім гіне талент танцора, дазволіў вызначыць конкурс побытавых танцаў. Тут і цешчы, і зяці былі роўныя. Вось ужо дзе па-сапраўднаму разгарнулася душа ўдзельнікаў праграмы. Кулінарны конкурс "Цешчыны бліны" выклікаў хвалю ажыўлення ў зале. І гэта нездарма, бо цешчы напяклі бліноў і кожная па-свойму прадставіла свой шэдэўр, а потым гэтыя бліны пакаштаваў кожны глядач у зале. У конкурсе "Майстар" зяці, узброіўшыся малаткамі, цвікамі і дошкамі павінны былі скласці лаву. Не на апошнім месцы ў цешчаў і зяцёў артыстычныя здольнасці, якія многія з поспехам ужываюць у паўсядзённым жыцці. Гэты талент наглядна прадэманстравалі ўдзельнікі ў творчым конкурсе.
Канкурсанты паказалі сябе таленавітымі акцёрамі з пэўнай доляй пачуцця гумару. Нават тыя, хто ўпершыню апынуўся на сцэне перад гледачамі, хутка спраўляліся з сарамлівасцю і «запальвалі» залу. Практычна кожны нумар суправаджаўся гучнымі апладысментамі гледачоў і крыкамі ў падтрымку кожнага ўдзельніка.
Вельмі цікава, з гумарам і запалам вяла праграму вядучая Тамара Зенюкевіч.
Як і варта было здагадацца, у падобнай конкурснай праграме перамагла дружба. Лепшымі аказаліся абсалютна ўсе канкурсанты. Па-іншаму і быць не магло. Бо яны ж супер-цешчы і супер-зяці. Узнагародай для ўсіх удзельнікаў конкурсу сталі высокія ацэнкі журы і захопленыя апладысменты гледачоў. Ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама і прыдпрыемстваў (ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №19, ААТ “Шклозавод “Неман””, ААТ “Лідлён”, ААТ “Лідаагратэхсэрвіс”) ўсім удзельнікам былі ўручаны падарункі і сертыфікаты.
Гледачы атрымалі масу станоўчых эмоцый ад конкурснай шоу-праграмы і разыходзіліся вельмі задаволеныя, выказваючы надзею, што падобныя мерапрыемствы ў Доме культуры аграгарадка Мажэйкава будуць праходзіць рэгулярна.
Н. ВАЙЦЮКЕВІЧ
метадыст па этнаграфіі і фальклоры
Лідскага раённага метадычнага
цэнтра народнай творчасці.