Хрыстос уваскрос! І падарыў нам новае жыццё

   На мінулым тыдні каталікі ўсяго свету адзначылі Вялікдзень – адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў.    У касцёлах Ліды прайшлі ўрачыстыя багаслужэнні. У Фарным касцёле галоўная святочная імша адбылася ў шэсць гадзін раніцы ў нядзелю. Яшчэ зацемна на літургію сабраліся некалькі тысяч вернікаў. Сцены храма не змаглі ўмясціць усіх людзей, многія стаялі на вуліцы. Распачалася імша, якая інакш яшчэ называецца рэзурэкцыяй (з лац. – уваскрашэнне), з працэсіі, што сімвалізуе перамогу Бога над смерцю.


   Святая імша была канцэлебраванай: у ёй удзельнічалі ўсе святары Фарнага касцёла. Па запрашэнню ксяндза-пробашча айца Уладзіміра на літургію прыехалі таксама выкладчык Гродзенскай духоўнай семінарыі ксёндз Ві-таль Сідорка  і ксёндз Алег Канановіч, які вучыцца ў тэалагічным універсітэце ў Любліне.  А ўзначальваў бага-служэнне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Ксёндз-біскуп, нягледзячы на хваробу, якую перанёс тыднем раней, спецыяльна прыехаў у Ліду, каб прывітаць і павіншаваць вернікаў лідскіх парафій, а таксама перажыць разам з імі свята Божага Уваскрашэння.

56236
   Падчас імшы ў сваёй прамове айцец Уладзімір звярнуўся да парафіянаў са словамі натхнення. Ён гаварыў аб тым, што, нягледзячы на ўсе турботы, цяжкасці, якія сустракаюцца ў жыцці кожнага чалавека, дзякуючы Хрысту, мы можам дакладна ведаць, што напрыканцы нас чакае не смерць, а новае жыццё. Яго нам падарыў сам Бог, які памёр на крыжы, а затым уваскрос. Таму разам з ім мы ўсё пераадолеем. Хрыстос уваскрос і крочыць з усімі людзьмі і з кожным асабіста па жыцці, каб падтрымліваць, дапамагаць і ратаваць…
   P.S. Пасля імшы вернікі яшчэ доўга не разыходзіліся. Стоячы каля касцёла, яны радасна віталі адзін аднаго і віншавалі са святам. Традыцыйнае: “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” гэтым ранкам чулася адусюль.

 

 

 

Вероника Богатова

Последнее изменениеПятница, 07 августа 2015 12:40
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.