В е с т к і рэгіёна : Дзятлаўшчына
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 2063 раз
- Печать
- Эл. почта
ДЗЕЦІ ГУЛЯЛІ Ў “ЗАРНІЦУ”
У Дзятлаве прайшла дзіцячая ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”. У конкурсах строю і песні, легкаатлетычнай эстафеце, спа-борніцтвах на паласе перашкод удзельнічалі 13 школьных каманд. Пераможцамі другі год запар сталі вучні Казлоўшчынскай школы. Ім уручаны пераходны кубак, зацверджаны раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”.
ЮР’Я Ў АХОНАВЕ
Жанчыны з фальклорнага гурта вёскі Ахонава, якія ўсё ведаюць пра абрад Юр’я і ашчадна захоўваюць яго, правялі свята ў сваім паселішчы. Удзельніцы гурта спявалі песні, наведалі маладых жанчын і пажадалі ім сямейнага шчасця, надзялілі абярэгамі – кавалачкамі саматканага пояса. Варта нагадаць, што гэты абрад на Дзятлаўшчыне прызнаны адметным і з’яўляецца культурнай каштоўнасцю.
“ВЯСЁЛКА КАМЯНЁЎ”
Такую назву мела выстава камянёў-упрыгажэнняў у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Дзятлаўчане і госці горада мелі магчымасць не толькі палюбавацца на прыгожыя вырабы, а і набыць каралі, пярсцёнкі, завушніцы, абярэгі.
АДКРЫТЫ МУЗЕЙ
Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ў першай дзят-лаўскай школе адкрыты абноўлены школьны музей. Тут змешчана шмат экспанатаў і інфармацыі, якія тычацца барацьбы нашых землякоў супраць захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
НЕЛЬГА ПАКІДАЦЬ МАЛЕЧУ АДНУ
На Дзятлаўшчыне з 15 мая па 1 чэрвеня праводзіцца акцыя “Не пакідайце дзяцей адных”. Яна мае прафілактычны накірунак і прымеркавана да Сусветнага дня абароны дзяцей. Падчас акцыі праходзяць бацькоўскія сходы, гутаркі з праблемнымі сем’ямі, праверкі пажарнага стану дамоў. Непасрэдна ў Сусветны дзень абароны дзяцей адбудуцца конкурсы, віктарыны, паказ ратавальнай тэхнікі, а таксама ўзнагароджванне актыўных удзельнікаў свята.
А. Радзіеўская