Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 24.06.2015
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 995 раз
- Печать
- Эл. почта
УЗНАГАРОДА ЗА ПРАЦУ
Лідарам корманарыхтоўкі на Дзятлаўшчыне з’яўляецца механізатар СВК “Граніт-Агра” Віктар Гукіш. Нядаўна за старанную працу ён адзначаны грашовай прэміяй і вымпелам ад раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
ТУРЫСЦКІ ЗЛЁТ ЛЯ МАЎЧАДКІ
Да Дня моладзі на Дзятлаўшчыне прымеркаваны турысцкі злёт ва ўрочышчы Рыбакі ля ракі Маўчадкі. У яго праграме – традыцыйная турысцкая паласа перашкод, конкурсы быту, газет, песняў, спартыўныя спаборніцтвы і гульні.
АКЦЫЯ “ЗАПАЛІ СВЕЧКУ ПАМЯЦІ”
У Дзятлаве прайшла акцыя “Запалі свечку памяці”, скіраваная на папярэджанне абортаў. Адбылося мерапрыемства з ініцыятывы сястрынства, якое дзейнічае пры храме Ператварэння Пана, і мясцовага святарства. У час мерапрыемства сёстры раздалі прысутным інфармацыйныя лісткі, прапанавалі духоўную літаратуру.
А. Радзіеўская
Последнее от Принеманские Вести
- В Лиде на пожаре в квартире погибли три человек
- Осторожно! Новая схема обмана! Мошенники говорят, что звонят из банка, потом «переобуваются» –представляются следователями, милиционерами…
- В Дятловском районе во время ночной охоты мужчина застрелил егеря
- Железная дорога отдает свой Дом культуры городу. Кто станет новым хозяином и что там будет?
- Гороскоп с 25 по 31 января