Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 01.07.2015

ЧАСТАВАЛІСЯ ДЗЯТЛАЎСКІМ СЫРАМ    Дзятлаўскі сыраробны завод, які выпускае сваю прадукцыю пад брэндам “Сырная страна”, правёў прэзентацыю-дэгустацыю для прадстаўнікоў гродзенскіх буйных гандлёвых сетак і аблспажыўтаварыства.    Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць на свае вочы пабачыць, як вырабляецца, даспявае, наразаецца сыр, а затым паспытаць розныя яго гатункі.    Арганізатары прэзентацыі-дэгустацыі спадзяюцца, што гэтае мерапрыемства паспрыяе павелічэнню колькасці заказчыкаў у “Сырной страны”.


ЛЕПШЫ ЛЕСАРУБ РАЁНА
   У Гезгалаўскім лясніцтве прайшоў раённы этап Міжнароднага чэмпіянату лесарубаў. У ім удзельнічалі каля 20 валь-шчыкаў леса з Дзятлаўскага раёна.
  Пераможцам і носьбітам звання “Лепшы лесаруб-2015” стаў Андрэй Адамчык, які працуе ў Наваельненскім лясніцтве. Ён, а таксама сярэбраны і бронзавы прызёры, будуць прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе конкурсу, які пройдзе ў ліпені на базе Слонімскага лясгаса.


ВУЧЭННІ Ў РЫБАКАХ
   Традыцыйныя вучэнні санітарных дружын і пажарных фарміраванняў прайшлі ва ўрочышчы Рыбакі, што непадалёку ад Дзятлава.
   Удзельнікі дэманстравалі тэарэтычныя веды, практычныя навыкі ў “экстрэмальных” умовах. Найлепш падрыхтаванымі па медыцыне аказаліся прадстаўніцы СВК “Граніт-Агра”. Дарэчы, яны перамагаюць на спаборніцтвах другі год запар. А сярод пажарных каманд пераможцамі сталі прадстаўнікі СВК “Русь-Агра”.


СТОГАДОВЫ ВЕТЭРАН
   Свой соты юбілей сустрэў 1 ліпеня ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Андрэ-евіч Дзікалаў з Дзятлава.
   На сваім вяку гэты чалавек зведаў многае: гады ліхалецця, страты родных і блізкіх яму людзей, але застаецца такім жа стойкім, бадзёрым духам. Іван Андрэевіч і ў свае 100 гадоў дакладна прыгадвае падзеі вайны, баявы шлях, сваіх баявых сяброў.
   Ваяваў ветэран яшчэ ў фінскую вайну, потым у Вялікую Айчынную абараняў Севастопаль, Каўказ. Удзельнічаў ва ўзяцці Кёнігсберга. Баявы шлях Івана Андрэевіча Дзікалава адзначаны двума ордэнамі і шматлікімі медалямі.


ДЗЕНЬ ПАДПІСЧЫКА
   Напрыканцы падпісной кампаніі на другое паўгоддзе 2015 года работнікі Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі правялі традыцыйны Дзень падпісчыка. Самыя актыўныя з іх не толькі аформілі падпіску, але і паўдзельнічалі ў розыгрышы прызоў ад перыядычных выданняў.


А. Радзіеўская

Последнее изменениеПятница, 07 августа 2015 13:09
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.