Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 08.07.2015

АДКРЫТЫ МАГАЗІН “ЕЎРАОПТ” У апошні дзень чэрвеня ў Дзятлаве адкрыўся новы магазін “Еўраопт++”. Крама знаходзіцца ў зручным месцы – ля ажыўленай трасы непадалёку ад аўтавакзала. Адкрыццё магазіна дало працу больш за 70 чалавекам, бо тут заняты не толькі гандлем, але і вырабам уласнай прадукцыі. Агульная плошча “Еўраопта” ў Дзятлаве больш за 2200 квадратных метраў.

МЕРАЛІСЯ СІЛАМІ ГАРМАНІСТЫ
Васіль Шпігановіч з Дзятлава прымаў удзел у Міжнародным фестывалі народнай музыкі. Праходзіў ён на Віцебшчыне ў Паставах, куды прыехалі лепшыя музыкі з Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, Расіі.
Лепшы дзятлаўскі гарманіст высту-піў паспяхова: з фестывалю ён прывёз дыплом 2-й ступені.

ВЫДАТНІК ПАДАТКОВАЙ СЛУЖБЫ
Да прафесійнага свята – Дня работнікаў падатковых органаў – узнагародай адзначана праца галоўнага падатковага інспектара Дзятлаўскай падатковай інспекцыі Міхаіла Іванавіча Бельскага. Ён узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь “Выдатнік падатковай службы”.


А. Радзіеўская

Последнее изменениеПятница, 07 августа 2015 13:09
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.