Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына от 03.06.2015

БІСКУП НАВЕДАЎ ДЗЯТЛАВА    Значнай падзеяй для жыхароў Дзятлаўшчыны каталіцкага веравызнання стаў прыез у горад біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча. Яго ўрачыста сустрэлі вернікі, праводзілі да касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Там бскуп Аляксандр прыняў удзел у святой імшы. ЛЕТА Ў ЛЕТНІКАХ    На працягу летніх месяцаў у 32 летніках пройдуць аздараўленне больш за 1 000 юных дзятлаўчан. Усе летнікі – з дзённым і кругласутачным адпачынкам – правераны спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прадстаўнікамі пажарнай службы і аддзела адукацыі на адпаведнасць санітарным і пажарным нормам, камфорт і ўтульнасць.

 

БРОНЗА МІЖНАРОДНАЙ АЛІМПІЯДЫ

   Паспяховым быў удзел гімназісткі-выпускніцы з Дзятлава Дар’і Вырко ў міжнароднай алімпіядзе навукова-тэхнічных праектаў, якая праходзіла ў Інданезіі. Дзяўчына была ўзнагароджана бронзавым медалём за свой даследчы праект па вывучэнні ўласцівасцяў масла шалфею і прымяненні яго ў харчовай прамысловасці. Дарэчы, удзел у алімпіядзе прымалі школьнікі з 32 краін свету.

ПЕЙНТБОЛ – МОЛАДЗЕВАЯ ГУЛЬНЯ

   Адбыўся моладзевы турнір па пейнтболу, у якім прынялі ўдзел каманды ўстановаў, арганізацый, прадпрыемстваў. У фінал выйшлі чатыры каманды, якія змагаліся за прызы. Пераможцай стала моладзевая каманда СВК “Граніт-Агра”, а прызёрамі -- пейнтбалісты вінзавода і трэцяй дзятлаўскай школы.

УРАДЖАЙНЫЯ НА ЗОЛАТА ГОНКІ

   Спартсмены з аграгарадка Раготна, якія займаюцца біятлонам, гонкамі на лыжах і лыжаролерах, прынялі ўдзел у адкрытым першынстве горада Баранавічы па лыжаролерных гонках. Адтуль хлопцы і дзяўчаты прывезлі 3 залатыя, 4 сярэбраныя і бронзавы медалі. Найбольш паспяхова выступілі Ангеліна Анушкевіч, Дзмітрый Татарынаў, Крысціна Загдай.

 

А. Радзіеўская

Последнее изменениеПятница, 07 августа 2015 13:09
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.