Весткi рэгiёна: Дзятлаушчына от 01.10.2015

ПАЗМАГАЕМСЯ ЗА ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ    Удзел у абласным моладзевым конкурсе прынялі дзятлаўчане, якія рэгістравалі свой шлюб напрыканцы жніўня і ў верасні. Згодна з умовамі конкурсу, маладой пары трэба было падаць матэрыялы па тэме “Беларусь у маім сэрцы”. За галоўны прыз — пуцёўку ў адзін з санаторыяў Гродзеншчыны — пазмагаецца сям’я Ягора і Веранікі Шавеляў. Менавiта яны прадаставілі самы цікавы матэрыял на конкурс.

ЛЕПШ АДЗІН РАЗ ПАБАЧЫЦЬ

   Кіраўніцтва мясцовай міліцыі парупілася пра ўдзел дзятлаўчан у Дні адчыненых дзвярэй у сталічнай Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — запрасіла на мерапрыемства хлопцаў і дзяўчат, якія хочуць звязаць жыццё са службай у праваахоўных органах. Дні адчыненых дзвярэй — гэта магчымасць самому пабачыць, як вучацца і адпачываюць курсанты.

РЭПЕТЫТАРЫ ЎСІХ ПРАДМЕТАЎ, ЯДНАЙЦЕСЯ!

   Пры Дзятлаўскай гімназіі створаны рэпетытарскі цэнтр, у які ўвайшлі самыя кваліфікаваныя педагогі. Яны будуць праводзіць заняткі з групамі школьнікаў і індывідуальна па тых прадметах, якія здаюць на цэнтралізаваным тэсціраванні, якія патрэбны пры паступленні ў ВНУ.

“ВЯСКОВЫЯ ЗАБАВЫ” — У ВОРАНАВЕ

   Дыпломам другой ступені адзначана выступленне народнага тэатра-студыі “Прымакі”, якое артысты паказалі на абласным фестывалі гульні “Карнавал весялосці”. Мерапрыемства праходзіла ў Воранаве і сабрала многія калектывы. “Прымакі” прапанавалі на суд гледачоў і журы гульнёвую праграму “Вясковыя забавы”.

ПРАЦУЕ НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛА ПРЫ ХРАМЕ

   Пры Спаса-Прэабражэнскім храме горада Дзятлава аднавіла працу нядзельная школа. Яе наведвальнікі не толькі вучацца, але і ладзяць тэатралізаваныя пастаноўкі да вялікіх царкоўных святаў, вандруюць па святых мясцінах, сустракаюцца са святарамі іншых храмаў.

У КАРАТЫСТАЎ — 8 МЕДАЛЁЎ

   З розных мясцін Беларусі — Мінска, Століна, Гродна, Слоніма, Дзятлава, Наваельні — прыязджалі спартсмены ў Навагрудак на адкрытае першынство горада па кіакушынкай каратэ. Дзятлаўчане прывезлі дахаты 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі. Сярод прызёраў ёсць і дзяўчынкі – Вераніка Сідорчык і Насця Францішчык.

А. Радзіеўская

Последнее изменениеПятница, 02 октября 2015 14:45
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.