ВЕСТКІ РЭГІЁНА: ДЗЯТЛАЎШЧЫНА ОТ 12.10.2015
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 1524 раз
- Печать
- Эл. почта
У час кірмашу ладзіўся традыцыйны конкурс на лепшы вясковы падворак, дзе сельгаскааператывы паказвалі свае набыткі, ладзілі забавы, розыгрышы, пачастункі. Сёлета пераможцай стаў СВК “Вензавец”, якія адолеў традыцыйнага лідара СВК “Граніт-Агра”, пасунуўшы яго на другое месца.
СУСТРЭЧА ЗА “КРУГЛЫМ СТАЛОМ”
Тыдзень маці на Дзятлаўшчыне пачаўся з пасяджэння за “Круглым сталом”. На яго былі запрошаны прадстаўнікі розных службаў, святарства, старшакласнікі. У час пасяджэння былі абмеркаваны праблемы выхавання ў сучасных сем’ях, роля жанчыны ў захаванні сям’і і сямейных каштоўнасцяў.
КОНКУРС ПРЫГАЖОСЦІ ПРОЙДЗЕ Ў ДЗЯТЛАВЕ
Вабныя, эрудыраваныя, творчыя дзяўчаты Дзятлаўшчыны атрымалі запрашэнне на традыцыйны конкурс прыгажосці “Краса Дзятлаўшгчыны-2015”. Удзел у ім могуць прыняць дзятлаўчанкі, якім ад 18 да 31 года, незамужнія, росту вышэй за 167 сантыметраў. Такія ўмовы ставяць арганізатары. А яшчэ яны абяцаюць добрыя ўзнагароды прыгажуням, сярод якіх будуць названы “Краса Дзятлаўшчны” – пераможца, дзве віцэ-міс, міс сімпатыі гледачоў, міс-фота.
БЯСПЛАТНЫЯ КАНСУЛЬТАЦЫІ ЖАНЧЫНАМ
У час Тыдня маці работнікі натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна правялі дабрачынную акцыю. Жанчыны, якія маюць трох і больш непаўналетніх дзяцей, мелі магчымасць звярнуцца па кансультацыі да натарыуса бясплатна.
А. Радзіеўская