ВЕСТКІ РЭГІЁНА: ДЗЯТЛАЎШЧЫНА ОТ 19.10.2015
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 1214 раз
- Печать
- Эл. почта
На пачатку мерапрыемства прысутных у святочнай зале павітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі.
-- У якім бы ўзросце ні быў чалавек, ён заўсёды застаецца сынам ці дачкой і шчаслівы, калі ёсць маці, -- сказаў Аляксандр Станіслававіч. – Няхай дзеці вам часцей тэлефануюць, прыязджаюць. Здароўя вам і вашым дзецям! Галоўнае, калі здаровыя дзеці, то шчаслівыя маці.
Найперш гэтыя словы былі адрасаваны шматдзетным маці Марыне Пятроўне Мазоль, Ірыне Іванаўне Майсейчык, Таццяне Канстанцінаўне Сянчурынай, Таццяне Афанасьеўне Кулеш, Ірыне Андрэеўне Калюта, Людміле Уладзіміраўне Панкевіч, Вользе Віктараўне Варган.
Сёлета сям’я Варган з Жукоўшчыны, якая выхоўвае траіх дзяцей, паспяхова ўдзельнічала ў конкурсе “Уладар вёскі”, заняўшы першае месца ў намінацыі “Давайце пазнаёмімся”. Маладую маці павіншавала на “агеньчыку” сакратар райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” Анастасія Чурай і ўручыла ёй падарункі да Дня маці. А прысутныя ў зале паглядзелі відэапрэзентацыю гэтай сям’і – пра будні, клопаты, вольны час.
На свяце прысутнічалі таксама лаўрэаты рэспубліканскіх і абласных конкурсаў “Жанчына года” і “Гаспадыня сядзібы”. Гэта Вольга Мікалаеўна Башко, Таццяна Сямёнаўна Нікіпорчык, Галіна Мікалаеўна Чура, Святлана Дзмітрыеўна Скрундзь, Ірына Віктараўна Антропава.
Звяртаючыся да іх і іншых прысутных на свяце намеснік старшыні райвыканкама М. Мацюкевіч пажадаў:
-- Любові і пяшчоты, клопату ад вашых дзяцей і мужчын! Няхай заўжды ўсё ў вас будзе добра. І ахоўвай вас Гасподзь!
Святочны настрой у зале стваралі работнікі культуры і школьнікі, якія дарылі матулям песні, віншаванні. А напрыканцы мерапрыемства старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” А. Жадзейка разам з сяброўкамі па аб’яднанні ўручыла жанчынам кветкі і падарункі.
А. Радзіеўская