Навiны з Дзятлава: Восеньскi кiрмаш, Сустрэча за круглым сталом, Конкурс прыгажосцi
- Автор Super User
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 1412 раз
- Печать
- Эл. почта
СУСТРЭЧА ЗА КРУГЛЫМ СТАЛОМ
Тыдзень маці на Дзятлаўшчыне пачаўся з пасяджэння за круглым сталом. На яго былі запрошаны прадстаўнікі розных службаў, святарства, старшакласнікі. У час мерапрыемства былі абмеркаваны праблемы выхавання ў сучасных сем’ях, роля жанчыны ў захаванні сям’і і сямейных каштоўнасцяў.
КОНКУРС ПРЫГАЖОСЦІ ПРОЙДЗЕ Ў ДЗЯТЛАВЕ
Вабныя, эрудыраваныя, творчыя дзяўчаты Дзятлаўшчыны атрымалі
запрашэнне на традыцыйны конкурс прыгажосці “Краса Дзятлаў-шчыны-2015”. Удзел у ім могуць прыняць дзятлаўчанкі, якім ад 18 да 31 года, незамужнія, росту вышэй за 167 сантыметраў. Такія ўмовы ставяць арганізатары. А яшчэ яны абяцаюць добрыя ўзнагароды прыгажуням, сярод якіх будуць названы “Краса Дзятлаўшчны” – пераможца, дзве віцэ-міс, “Міс сімпатыі гледачоў”, “Міс-фота”.
А. Радзіеўская