НАВIНЫ З ДЗЯТЛАВА: АТРЫМАЛІ ПАВЕСТКІ НА СЛУЖБУ, “КРОМАНЬ” – НОВАЯ КРАМА, НАВУЧАННЕ ЗА СРОДКІ МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ, ТВОРЧАЯ ВЕЧАРЫНА ПАЭТА І ПЕРАКЛАДЧЫКА, МЕСЯЧНІК ПА ЗБОРЫ РТУЦІ, ПРЫЗАВЫ ПОДЫУМ
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 1104 раз
- Печать
- Эл. почта
“КРОМАНЬ” – НОВАЯ КРАМА
Напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2015” у Дзятлаве пачала працаваць яшчэ адна крама. Урачыстае адкрыццё адбылося 9 лістапа-да. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, гандлёвай сеткі “Кромань”, быткамбіната, на плошчы якога размясцілася новая крама. Пакупнікоў прыемна ўразіў стыльны рамонт. У наяўнасці – якасныя прамысловыя тавары беларускіх прадпрыемстваў, такіх як “Мілавіца”, “Купалінка”, “Світанак”, “Контэ”, “Дзівары”. Тут таксама прапануюць наведвальнікам набыць падарункавыя сертыфікаты для куплі тавараў у любой краме гандлёвай сеткі “Кромань”.
НАВУЧАННЕ ЗА СРОДКІ МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ
Цяпер Дзятлаўскі ваенны камісарыят набірае жадаючых з ліку моладзі прызыўнога ўзросту навучацца ва-джэнню аўтамабіля. Хлопцы змогуць атрымаць правы вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі В і С. Адметна, што сродкі на навучанне выдаткоўвае Міністэрства абароны Рэспублікі Бларусь.
ТВОРЧАЯ ВЕЧАРЫНА ПАЭТА І ПЕРАКЛАДЧЫКА
Георгія Шундрыка, былога настаўніка другой Дзятлаўскай школы, добра ведаюць у горадзе. Вядомы ён як аўтар і перакладчык многіх паэтычных твораў, прысвечаных роднаму краю. Яго вершаваныя радкі можна знайсці ў буклетах пра Дзятлаўскі раён, на старонках мясцовай газеты. А нядаўна ў Дзятлаўскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына Георгія Шундрыка. На яе сабраліся сябры, родныя паэта, былыя калегі па працы. У прысутных была магчымасць паслухаць вершы, успаміны, музыку, а таксама пажадаць Георгію Міхайлавічу творчага даўгалецця.
МЕСЯЧНІК ПА ЗБОРЫ РТУЦІ
На Дзятлаўшчыне праводзіцца месячнік па зборы сапсаваных прад-метаў, прыладаў і прыбораў, якія ўтрымліаюць ртуць. Жыхарам горада і раёна прапанавана здаваць прыборы, адпрацаваныя лямпы, адходы, якія ўтрымліваюць небяспечнае рэчыва – ртуць, у аддзел па надзвычайных сітуацыях і пункт збору адходаў жылкамунгаса.
ПРЫЗАВЫ ПОДЫУМ
Дзятлаўчане-каратысты, якія ўвай-шлі ў склад зборнай Беларусі, пабылі на спаборніцтвах у Польшчы і Малдове. Асабліва выніковай выдалася паездка на спаборніцтвы ў Польшчу, дзе ўсе 13 спартсменаў падымаліся на подыум для ўзнагароджання. Усяго ж удзельнічалі ў турніры 230 каратыстаў.
А. Радзіеўская