НАВIНЫ З ДЗЯТЛАВА: ПАДАРУНКІ Ў ПАРКУ, КАРАВАЙ – СІМВАЛ СВЯТА, АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ЗНІЖАК, НА ПРЫЁМ – БЕЗ АПЛАТЫ, ДЗЯНІС ДЗЯМІДАЎ ПРЫЕДЗЕ Ў ДЗЯТЛАВА

ПАДАРУНКІ Ў ПАРКУ    У гарадскім парку Дзятлава, як памяць пра абласныя “Дажынкі”, засталіся лаўкі-падарункі ад кожнага раёна Гродзеншчыны. Іх вырабілі ў лясгасах і ўсталявалі па алеях парка. Кожны падарунка пазнавальны – ёсць герб горада альбо надпіс. Напрыклад, Ліда падарыла лаўку, побач з  якой --  згорнуты жалезны парасон. Гэта своеасаблівае пажаданне Дзятлаву – пагодлівых, ясных дзён.

КАРАВАЙ – СІМВАЛ СВЯТА

   На двух “Дажынках” – абласных і раённых – пабыў святочны каравай, выпечаны дзятлаўскімі кандытарамі. Ён упрыгожваў сцэну падчас урачыстых узнагароджанняў перадавікоў сельскай гаспадаркі, якія праходзілі 13 лістапада і 21 лістапада ў Цэнтры культуры горада Дзятлава. На выраб амаль 100-кілаграмаовага дажынкаўскага караваю спатрэбілася каля 50 кілаграмаў мукі, больш за 10 – цукру, шмат яек, сухога малака, ваніліну, іншых інгрэдыентаў.

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ЗНІЖАК

   Дзятлаўскія гандлёвыя крамы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень зніжак”. 29 лістапада яны будуць працаваць на дзве гадзіны больш  і рэалізоўваць прамысловыя тавары з 15-20-працэнтнымі зніжкамі.

НА ПРЫЁМ – БЕЗ АПЛАТЫ

   Да Дня юрыста, які адзначаецца 6 снежня, адвакаты юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна прымеркавалі дабрачынную акцыю: будуць 4 снежня, у пятніцу, усіх малазабяспечаных грамадзян кансультаваць бясплатна.

ДЗЯНІС ДЗЯМІДАЎ ПРЫЕДЗЕ Ў ДЗЯТЛАВА

   На пачатку снежня ў Дзятлаве адбудуцца гастролі Дзяніса Дзямідава. Дзятлаўчанам 4 снежня ён прапануе сваю сольную праграму. Дзяніс Дзямідаў вядомы як былы саліст ансамбля “Песняры”, выступаў на сцэнах краін Балтыі, Польшчы, Ізраіля, Расіі. Цяпер у яго – тур па гарадах Беларусі.

 

А. Радзіеўская

Другие материалы в этой категории: « ДЗЯТЛАВА ПРЫМАЛА ГАСЦЕЙ ПАШАНА ЗА ПРАЦУ »
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.