НАВIНЫ З ДЗЯТЛАВА: ЗЯЛЁНАЯ ГОСЦЯ, ЗА ПРАЦУ – УЗНАГАРОДА, ФЕСТЫВАЛЬ МАЛАДЫХ ІНВАЛІДАЎ, ЗА БЕЗДАКОРНУЮ СЛУЖБУ, ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ – КУРЭННЕ, ТУРНІР ДА ЮБІЛЕЮ
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 1131 раз
- Печать
- Эл. почта
ЗА ПРАЦУ – УЗНАГАРОДА
Адным з лепшых работнікаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне з’яўляецца Уладзімір Белавус. З нагоды прафесійнага свята ён адзначаны Ганаровай граматай рэспубліканскага страхавога прадпрыемства Белдзяржстрах. На працягу 2015 года страхавы агент заключыў каля 1000 дагавораў страхавання.
ФЕСТЫВАЛЬ МАЛАДЫХ ІНВАЛІДАЎ
Удзельнікі аб’яднання “Праменьчык” Анатоль Ляпешка і Віталь Крэйдзіч ездзілі на 7 абласны фестываль маладых інвалідаў, які праходзіў пад дэвізам “Калі мы разам – мы мацнейшыя!”. Сёлета ён праходзіў у аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна. Адтуль хлопцы вярнуліся з дыпломам і каштоўнымі падарункамі за сваё вакальнае майстэрства. На фестывалі таксама дэманстраваліся вырабы ўдзельнікаў аб’яднання “Праменьчык”. Выстава атрымала ўхвальныя водгукі.
ЗА БЕЗДАКОРНУЮ СЛУЖБУ
Медаль “За бездакорную службу” нядаўна ўручаны Івану Саракульскаму. Працуе ён у раённым аддзеле ўнутраных справаў Дзятлаўскага райвыканкама. Міліцэйскай службе прысвяціў 22 гады.
ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ – КУРЭННЕ
Сёлета на Дзятлаўшчыне адбыліся 17 пажараў. Пераважная большасць з якіх – па прычыне неасцярожнага курэння ці курцы былі п’яныя. На папярэджанне такіх пажараў скіравана прафілактычная акцыя “Не спальвай сваё жыццё!”, якая прайшла на Дзятлаўшчыне. Адбыліся сустрэчы работнікаў пажарнай службы ў калектывах, школах, рэйды, сельскія сходы, выступленні агітбрыгад.
ТУРНІР ДА ЮБІЛЕЮ
15 каманд з розных рэгіёнаў вобласці выявілі жаданне прыехаць у Дзятлава і паўдзельнічаць у турніры па міні-футболе. Прысвечана спартыўнае мерапрыемства 80-годдзю Беларускай прафсаюзнай спартыўнай арганізацыі. Арганізатарамі турніру сталі абласное і раённае прафсаюзныя аб’яднанні.
А. Радзіеўская