Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 6300 раз
- Печать
- Эл. почта
ЗЯЛЁНАЯ ГОСЦЯ
У цэнтры горада Дзятлава, на плошчы 17 Верасня, усталявана навагодняя ёлка. Зялёная госця прывезена з Руды Яварскай. Дарэчы, другі год запар ёлку прывозяць менавіта з гэтых пушчанскіх мясцін. Да Калядаў і Новага года дрэва ўпрыгожаць цацкі, гірлянды, агеньчыкі. Таксама навагоднія ёлкі будуць устаноўлены ў Наваельні, Казлоўшчыне, Гезгалах.
ЗА ПРАЦУ – УЗНАГАРОДА
Адным з лепшых работнікаў прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Дзятлаўскім раёне з’яўляецца Уладзімір Белавус. З нагоды прафесійнага свята ён адзначаны Ганаровай граматай Беларускага рэс-публіканскага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах". На працягу 2015 года страхавы агент заключыў каля 1000 дагавораў страхавання.
ФЕСТЫВАЛЬ МАЛАДЫХ ІНВАЛІДАЎ
Удзельнікі аб’яднання “Праменьчык” Анатоль Ляпешка і Віталь Крэйдзіч ездзілі на 7-ы абласны фестываль маладых інвалідаў, які праходзіў пад дэвізам “Калі мы разам – мы мацнейшыя!” Сёлета ён адбыўся ў аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна. Адтуль хлопцы вярнуліся з дыпломам і каштоўнымі падарункамі за сваё вакальнае майстэрства. На фестывалі таксама дэманстраваліся вырабы ўдзельнікаў аб’яднання “Праменьчык”. Выстава атрымала добрыя водгукі.
ЗА БЕЗДАКОРНУЮ СЛУЖБУ
Медаль “За бездакорную службу” нядаўна ўручаны Івану Саракульскаму. Працуе ён у раённым аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. Міліцэйскай службе прысвяціў 22 гады.
ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ – КУРЭННЕ
Сёлета на Дзятлаўшчыне адбыліся 17 пажараў. Прычына пераважнай большасці – неасцярожнае курэнне або знаходжанне курца ў стане алкагольнага ап'янення. На папярэджанне такіх пажараў скіравана прафілактычная акцыя “Не спальвай сваё жыццё!”, якая прайшла на Дзятлаўшчыне. Адбыліся сустрэчы работнікаў пажарнай службы ў калектывах, школах, рэйды, сельскія сходы, выступленні агітбрыгад.
ТУРНІР ДА ЮБІЛЕЮ
15 каманд з розных рэгіёнаў вобласці выявілі жаданне пры-ехаць у Дзятлава і паўдзельнічаць у турніры па міні-футболе. Пры-свечана спартыўнае мерапрыемства 80-годдзю Беларускай прафсаюзнай спартыўнай арганізацыі. Арганізатарамі турніру сталі абласное і раённае прафсаюзныя аб’яднанні.
ДЫПЛАМАНТ КОНКУРСУ
Віталь Крэйдзіч, малады інвалід з Дзятлаўшчыны, удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе “Я – самы рэабілітаваны-2015”. Гэты конкурс праводзіла Беларускае таварыства інвалідаў па зроку. Ён прадугледжваў тры выпрабаванні – умець чытаць і пісаць па сістэме Брайля, мець навыкі работы з камп’ютарам, арыентавацца ў прасторы і сацыяльна-бытавым асяроддзі. Віталь Крэйдзіч паспяхова справіўся з усімі заданнямі і стаў дыпламантам, заняўшы другое месца.
А. Радзіеўская