Весткi рэгiёна: Дзятлаўшчына
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 11565 раз
- Печать
- Эл. почта
ДЗЯТЛАЎЧАНЕ НА “ПРАФТУРЫ-2016”
На рэспубліканскую прафсаюзную экскурсійна-турыстычную выставу “Прафтур-2016” раённае аб’яд-нанне прафсаюзаў прадставіла праект, які знаёміць з адметнымі мясцінамі Дзятлаўшчыны. Распрацаваны маршрут мае назву “У Дзятлаўскім раёне ёсць дварэц, у якім жыве Кароль. Талерка, з якой не паясі. Камяні, якім кланяюцца”. Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі праекта, маршрут будзе цікавы і мясцовым жыхарам, і тым, хто прыедзе на Дзятлаўшчыну ўпершыню.
НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ-2016
У Дзятлаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”. Гэты конкурс праводзіцца другі год запар. Сёлета да вакалістаў далу-чыліся і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Так, адбылася і канцэртная праграма, і выстава работ майстроў. Сярод вакалістаў у фінал выйшлі Ала Чарняўская, Алеся Чурай, Мікалай Райко, а сярод майстроў — Наталля Дзям’янчык, Ірына Тарасевіч, Святлана Даўжэнка.
ЗІМОВАЯ ВЫСТАВА Ў МУЗЕІ
У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава “Навагодняя мазаіка”. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з работамі дзяцей, якія займаюцца ў Дзятлаўскай школе мастацтваў, Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, з вырабамі наведвальнікаў аб’яднання для маладых інвалідаў “Праменьчык”. Усе разнастайныя работы аб’ядноўвае тэма зімы, зімовых святаў і забаў.
ЖАНОЧЫ ВАЛЕЙБОЛЬНЫ ТУРНІР
Нядаўна чатыры валейбольныя жаночыя каманды СВК “Граніт-Агра” ўдзельнічалі ў Калядным турніры. Перамагла каманда, якую склалі бухгалтары сельгаскааператыва. Валейбалісткі атрымалі пераходны кубак, грашовыя прэміі, а таксама прыз ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
СУСЕДСКАЯ СУСТРЭЧА
У гарпасёлку Казлоўшчына прайшоў шахматны турнір, на які прыязджалі прадстаўнікі суседніх раёнаў — Слонімскага і Лідскага. Выйграў шахматны турнір лідчанін Уладзімір Левы, які набраў сем з паловай ачкоў з васьмі магчымых. Другое месца заняў Уладзімір Літвін са Слоніма, трэцяе — дзятлаўчанін Яўген Кананкоў.
ХТО СТАНЕ ЧЭМПІЁНАМ
Шахматна-шашачная федэрацыя Дзятлаўшчыны запрасіла да ўдзелу ў асабістым першынстве раёна аматараў шахмат і шашак. Па суботах і нядзелях будуць праходзіць гульні, якія выявяць чэмпіёнаў па шашках і шахматах. Першынство завершыцца 21 лютага.
САМЫЯ БАГАТЫЯ І СКУПЫЯ НА ВЯСЕЛЛІ
На працягу 2015 года на Дзятлаўшчыне заключаны 198 шлюбаў. Пераважная большасць іх — 154 шлюбы — зарэгістраваны ў Дзятлаўскім загсе. Толькі 44 рэгістрацыі прайшлі ў сельвыканкамах. Самым багатым на вяселлі аказаўся Жукоўшчынскі сельсавет: тут адбыліся 13 вяселляў. У Казлоўшчыне зарэгістравалі 11 шлюбаў, у Дварцы — 5. А вось самымі скупымі на вяселлі аказаліся Вензавецкі і Мяляхавіцкі сельсаветы. За ўвесь год у названых сельвыканкамах адбылося толькі па адной рэгістрацыі шлюбу.
НЕ СПЯШАЛІСЯ ЗАМУЖ
Выраз “уж замуж невтерпеж” — не пра дзятлаўчанак. Апошнім часам яны не спяшаюцца замуж. Гэта тычыцца і прадстаўнікоў моцнай паловы. Сярэдні ўзрост мужчын, якія ў 2015 годзе рэгістравалі шлюб, — 29 гадоў, а дзяўчат — 27.
Статыстыка сведчыць, што летась найбольш жаніхоў — 22 чалавекі — мелі ад 31 да 35 гадоў. Нямала на такі ўзрост прыпадае і нявест — 19.
Злучыліся вузамі Гіменея 11 дзятлаўчан, якім за 50 гадоў. Двум жаніхам было нават больш за 60.
Толькі чацвёра дзятлаўчанак, якія ішлі замуж у 2015 годзе, не дасягнулі паўналецця. Гэта значна менш, чым у папярэднія гады.
ЗАКЛЮЧЫЛІ ШЛЮБЫ З ЗАМЕЖНІКАМІ
Са 198 шлюбаў, зарэгістраваных у 2015 годзе, 12 вяселляў адбыліся з грамадзянамі іншых дзяржаў. Гэта шэсць прадстаўнікоў Украіны, пяць — Расіі, адзін — Туркменістана. У аднаго з маладажонаў не было грама-дзянства. Таксама грамадзяне Украіны і Расіі звярталіся і па рэгістрацыю нараджэння дзетак. Замежнае грама-дзянства мелі восем бацькоў.
А. Радзіеўская