Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 11499 раз
- Печать
- Эл. почта
У час Дзён Гродзенскай вобласці ў Маскве шмат прыхільнікаў сваёй прадукцыі займелі прадстаўнікі Дзятлаўскага сыраробнага завода. Пад брэндам “Сырная страна” яны прэзентавалі сыры слайсернай нарэзкі і мяккія сыры з фікса-ванай вагой. Гасцям выставы спадабаліся і смак, і афармленне прадукцыі дзятлаўскіх сыраробаў.
ЗАПРАШЭННЕ ПАПРАЦАВАЦЬ ЛЕТАМ
Дзятлаўскія старшакласнікі і студэнты, якія будуць на канікулах на Дзятлаўшчыне, атрымалі запрашэнне папрацаваць летам. Мяркуецца, што будуць працаваць сельскагаспадарчыя, сэрвісныя і экалагічныя моладзевыя атрады. Цяпер збіраюцца заяўкі ад жадаючых зарабіць у летні час.
ЛАЎРЭАТЫ АБЛАСНОГА КОНКУРСУ
Паспяховы быў удзел дзятлаўчан у абласным конкурсе імя К. Горскага, які праходзіў у Лідзе. Вучаніца Дзятлаўскай школы мастацтваў Караліна Капковіч, якая іграе на цымбалах, стала лаўрэатам першай ступені, а гітарыст Уладзіслаў Хіркоўскі заняў трэцяе месца. Таксама лаўрэатамі трэцяй ступені сталі вучаніцы Наваельнянскай школы мастацтваў Ксенія Фарбер і Настасся Рудзева, якія займаюцца па класу домры.
ТАЛЕНТЫ ДЗЯТЛАЎСКАЙ ЗЯМЛІ
Вучаніца Вензавецкай школы Яна Мармыш, якая валодае адметнымі вакальнымі здольнасцямі, дамаглася чарговай творчай перамогі. Яна заняла першае месца ў абласным творчым конкурсе “Таленты Панямоння”.
НОВЫЯ ФОТАПАРТРЭТЫ – НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ
Дзятлаўскі райвыканкам прыняў рашэнне, паводле якога на раённую Дошку гонару будуць змешчаны фотапартрэты 18 лепшых працаўнікоў Дзятлаўшчыны. Сярод іх найбольш працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Гэта Тамара Анушкевіч (СВК “Граніт-Агра”), Таццяна Галавенка (СВК “Жукоўшчына”), Алена Кароль (СВК “Русь-Агра”), Дзмітрый Сухецкі (СВК “Войневічы”), Яўгенія Урбановіч (СВК “Хвінявічы”), Віктар Яраш (СВК “Слава працы”), Сяргей Радзюк (Дзятлаўская сельгастэхніка). Таксама на раённай Дошцы гонару будуць Дзятлаўскі сельвыканкам, СВК “Граніт-Агра”, Дварэцкі льнозавод, СШ №3 горада Дзятлава.
А. Радзіеўская