Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 11774 раз
- Печать
- Эл. почта
У Мінску праходзіла прэзентацыя чацвёртага выдання кнігі “Чарнобыльскі боль”, дзе сабраны ўспаміны ўдзельнікаў ліквідацыі паследкаў аварыі на Чарнобыльская атамнай электрастанцыі. Запрашэнне на мерапрыемства атрымаў Віктар Мікалаевіч Яраш з аграгарадка Лявонавічы. Ён працаваў у забруджанай зоне, і ў кнізе ёсць яго ўспаміны.
СЕЗОННАЯ ЗАНЯТАСЦЬ МОЛАДЗІ
Восем сельгаскааператываў Дзятлаўшчыны прапанавалі моладзі працаваць у летні час. Хлопцы і дзяўчаты могуць быць заняты ў час жніва на збожжатаках і збожжасушылках, быць памочнікамі камбайнераў, дапамагчы на праполцы цукровых буракоў і агародніны.
ЛЕТА – У ЛЕТНІКАХ
На працягу лета на Дзятлаўшчыне будуць працаваць трыццаць летнікаў. Там змогуць адпачыць і ўмацаваць здароўе каля 1000 дзятлаўскіх школьнікаў. Тры змены будзе прымаць мясцовых дзяцей і прыезджых аздараўленчы летнік “Баравічок”.
Праведзены пажарнай службай маніторынг летнікаў паказаў гатоўнасць устаноў дзіцячага адпачынку да летняга сезону.
БУККРОСІНГ ДЛЯ ПАЖЫЛЫХ
Акцыя “Буккросінг” ладзіцца з ініцыятывы раённага таварыства “Чырвонага Крыжа”. Першыя ў гэтым мерапрыемстве паўдзельнічалі наведвальнікі аддзялення для пажылых лю-дзей, якое існуе пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пажылыя чытачы мелі магчымасць прынесці цікавую кнігу і абмяняць яе на іншую.
ПАМЯЦІ БРАТОЎ-АСВЕТНІКАЎ
У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстава “Першаасветнікі славянскія”. Яна ўшаноўвае памяць святых роўнаапостальных братоў Кірылы і Мяфодзія. На выставе дэманструюцца іконы, крыжы, перасовачныя іканастасы.
КОНКУРС ЮНЫХ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ
У першым дзятлаўскім дзіцячым садку праводзіўся раённы конкурс “Любознайка”. Сярод маленькіх інтэлектуалаў пераможцамі і прызёрамі сталі Улада Урбан (садок №1 горада Дзятлава), Ксенія Цівунчык (Хвінявіцкі садок), Дэвід Магбіці (садок №2 горада Дзятлава). Яны атрымалі ў падарунак энцыклапедыі ад раённага жансавета.
СЯРЭБРАНЫЯ ПРЫЗЁРЫ
У Мастах адбыўся турнір абласной спартакі-яды “Каласок” для сельскай моладзі. Паспяхова выступілі на ім дзятлаўскія валейбалісткі. Дзявочая каманда стала сярэбраным прызёрам. Рыхтаваў дзяўчат да спартакіяды трэнер Васіль Русін.
А. Радзіеўская