Праграма штогадовых урачыстасцей у санктуарыі ў Тракелях
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Религия
- Прочитано 1410 раз
- Печать
- Эл. почта

8-9 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі — Каралевы нашых сем’яў у Тракелях — пройдуць штогадовыя ўрачыстасці, якія сёлета будуць прысвечаны 25-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і біскупскага служэння Аляксандра Кашкевіча, паведамляе catholic.by.
8 ліпеня
Прывітанне Пілігрымаў
21.00 – Марыйны апэль, канферэнцыя на тэму юбілея 25-годдзя Касцёла на Гродзеншчыне.
22.30 – эўхарыстычная адарацыя з нагоды 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі (з удзелам святароў, манаскіх сясцёр, сем’яў, моладзі і дзяцей).
23.30 – падрыхтоўка да св. Імшы.
24.00 – св. Імша і працэсія з абразом Маці Божай Тракельскай
-
9 ліпеня
- 02.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (праводзяць вернікі з дэканата Радунь).
-
- 03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі (праводзяць вернікі з дэканата Ліда).
- 04.00 – песні хвалы для моладзі (адказныя — моладзевы гурт OPEN).
- 05.00 – традыцыйныя спевы.
- 06.00 – спеў гадзінак у гонар Беззаганнана Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны.
- 07.00 – падрыхтоўка да Імшы.
- 07.30 – св. Імша (з удзелам святароў юбілятаў і новапрэзбітэраў).
- 09.00 – прэзентацыя дзейнасці дыяцэзіяльнага санктуарыя ў Тракелях (уручэнне ўзнагарод дабрачынцам і кіраўнікам пілігрімак).
- 09.30 – падрыхтоўка да св. Імшы.
- 10.00 – св. Імша і Акт падзякі за юбілей дыяцэзіі і Акт даверу ў апеку Найсвяцейшай Панны Марыі.
Последнее изменениеПятница, 24 июня 2016 10:30