Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Дятлово
- Прочитано 11615 раз
- Печать
- Эл. почта
НОВЫ СТАРШЫНЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
На гэту пасаду прызначаны Аляксандр Міхайлавіч Дубовік. Да гэтага ён працаваў дырэктарам Дзятлаўскага сыраробнага завода. Па адукацыі ён – заатэхнік, закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў на комплексе “Краглі” калгаса “1-га Мая”, галоўным заатэхнікам гэтай гаспадаркі, потым ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, быў старшынёй калгаса “Чырвоны Кастрычнік”, першым намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама. Аляксандру Міхайлавічу пайшоў 50-ы год. Ён – мясцовы, з вёскі Раманавічы.
ВЫДАТНІК АХОВЫ ЗДАРОЎЯ
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня медыцынскіх работнікаў – ганаровае званне “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь” прысвоена Таццяне Аляксандраўне Шэфарэвіч. Яна шмат гадоў плённа працуе ў Дзятлаўскай раённай бальніцы доктарам-педыятрам.
ПЕРШАЕ МЕСЦА – У ДЗЯТЛАВА
Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы санітарны стан і добраўпарадкаванне прызнаны горад Дзятлава. Ён заняў першае месца сярод гарадоў чацвёртай катэгорыі, папоўніў кагорту пераможцаў, сярод якіх горад Ліда і аграгарадок Абухава Гродзеншчыны. Пераходны вымпел і пасведчанне, а таксама прэмія ў 1500 базавых велічынь – узнагарода за перамогу.
А. Радзіеўская