Предупреждение
  • JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 2257.

Моладзь з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе – прызёры дыяцэзіяльнай парафіяды

Моладзь з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе – прызёры дыяцэзіяльнай парафіяды
20-23 чэрвеня ў Гродне пад дэвізам “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” прайшла VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Удзельнікамі малітоўна-спартыўнай сустрэчы сталі амаль 500 чалавек з 36 парафій дыяцэзіі, а таксама 20 валанцёраў і 10 членаў арганізацыйнага камітэту.

Традыцыйна праграма спаборніцтваў на парафіядзе складалася з трох частак – «Святыня», «Тэатр» і «Спорт». Першая з іх уключала віктарыны на веданне Бібліі, гісторыі і жыцця касцёла, конурс рэлігійнай песні Sacro Song. Свае творчыя здольнасці ўдзельнікі маглі паказаць у частцы «тэатр». Трэці дзень мерапрыемстваў быў прысвечаны спорту. Моладзь выяўляла мацнейшых у футболе, валейболе, настольным тэнісе, бадмінтоне, кіданні мяча, у розных дысцыплінах бегу, скачках у даўжыню з разбегу, а таксама ў шашках. Упершыню ў гісторыі правядзення парафіяды адбыліся спаборніцтвы па плаванні.

Гонар Лідчыны на дыяцэзіяльнай парафіядзе абаранялі тры каманды – парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы і парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Трэба адзначыць, што апошнія не толькі выдатна прадэманстравалі свае творчыя і спартыўныя здольнасці, але і па выніках усіх спаборніцтваў занялі другое месца. Лідская каманда, у склад якой увайшлі 15 юнакоў і дзяўчат, а таксама ксёндз Юрый Гурскі, вікарый парафіі Святой Сям’і, стала першай у намінацыі «Тэатр», заняла другое месца ў спартыўных спаборніцтвах і сёмае – у частцы «Святыня». Пераможцам парафіяды стала каманда парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, «бронзу» атрымала моладзь парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне.

Пераможцы і прызеры ўсіх конкурсаў атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Последнее изменениеПонедельник, 11 июля 2016 12:22
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.