У музеі адкрываецца новая выстава

У музеі адкрываецца новая выстава
Ліда – горад з вялікімі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі. Тут знаходзіцца адна з самых вялікіх і прыцягальных экспазіцыйных пляцовак Гродзеншчыны – выставачная зала Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Паказаць у ёй свае творы – вялікі гонар для кожнага сучаснага мастака-наватара. Лідчане – гледачы з высокім густам і павагай да творцаў усіх напрамкаў і канцэпцый.

Выстава "Да Ліды – з натхненнем" не ўпершыню аб’ядноўвае мастакоў розных творчых асяродкаў Беларусі, якія лічаць сваім абавязкам разам вандраваць па рэгіёнах краіны і прапагандаваць тэмы і сюжэты, прысвечаныя роднаму краю.

Сярод удзельнікаў экспазіцыі – Андрэй Лычкоўскі (Узда), Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка (Мінск), Тамара і Аляксандр Сцяцэнкі, Васіль Грыневіч, Андрэй Сідараў, Казімір Кулеш, Леанід Богдан, Яўген Іваноў, Уладзімір Макарэвіч (Слонім), Алена Шунейка (Гродна).

Усіх аўтараў можна назваць мастакамі шчырага сэрца, бо яны дзеляцца з гледачамі сваім захапленнем хараством і багаццем навакольнага свету, звяртаюцца да гісторыі і сучаснасці, працуюць у жывапісе, графіцы, скульптуры, тэкстыльным мастацтве. Яны сваім творчым прыкладам дапамагаюць знайсці паразуменне і павагу ў сучасным свеце, убачыць і зразумець першачарговыя эстэтычныя каштоўнасці, найбольш неабходныя ўсім і кожнаму.

Перад афіцыйным адкрыццём выставы мастакі правядуць аднадзённы пленэр, прысвечаны 693-й гадавіне стварэння Лідскага замка (1323), а пасля яго – майстар-клас па маляванню партрэтаў і нацюрмортаў з натуры.

Пэўная частка твораў будзе падаравана музею, каб узбагаціць яго калекцыю сучаснага мастацтва. У гэтым заключаецца творчы дэвіз мастакоў – “паляніца”, які можна тлумачыць як яднанне, узаемная падтрымка, жаданне несці і захоўваць цяпло, падтрымліваць полымя натхнёнай творчасці. Бо наперадзе яшчэ шмат шляхоў, выстаў і шчырых сяброўскіх сустрэч.

Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 22 снежня ў 15 гадзін. Выстава будзе працаваць на працягу месяца.

Таццяна Нікіфарава, старэйшы навуковы супрацоўнік мастацкага аддзела Лідскага гісторыка-мастацкага музея

Последнее изменениеПятница, 16 декабря 2016 14:14
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.