Напярэдадні Пасхі ў Лідзе-Фары пройдзе Ноч канфесіяналаў
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Религия
- Прочитано 1691 раз
- Печать
- Эл. почта
||||
||||
Таму Фарны касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў Лідзе хацеў бы прыпомніць усім каталікам аб гэтым абавязку, а таксама дапамагчы, асабліва тым, хто вельмі моцна заняты ці працуе да позніх гадзін у ночы.
У Лідскім Фарным касцёле па вуліцы Савецкай, 2 ужо другі год запар пройдзе акцыя, якая называецца “Ноч канфесіяналаў”. Для тых, хто не паспеў прыступіць да сакрамэнту споведзі перад Святым Пасхальным Трыдуумам, у ВЯЛІКІ АЎТОРАК, 11 КРАСАВІКА, будзе арганізавана яшчэ адна магчымасць, каб паспавядацца. Споведзь будзе праходзіць з 18.00 да 1.00. Будзе прысутнічаць шмат святароў.
Па вопыту мінулага года можна меркаваць, што такая магчымасць споведзі для вернікаў была вельмі карыснай. Ноч споведзі ў Лідскім Фарным касцёле закончылася поспехам. Вялікія групы людзей познім вечарам прыйшлі ў касцёл, каб выкарыстаць магчымасць і паспавядацца. Таму гэтую практыку мы працягваем і сёлета. Сардэчна запрашаем.
Пробашч парафіі Узвіжання Святога Крыжа ў Лідзе, ксёндз-доктар Уладзімір Гуляй






