Немаўляткі атрымалі вышыванкі ад “БРСМ” Избранное
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Молодежь
- Прочитано 2416 раз
- Печать
- Эл. почта
||||
||||
Прадстаўнікі Лідскага РК ГА “БРСМ” адправіліся ў аддзяленне абсервацыі і паталогіі цяжарных Лідскага радзільнага дома, каб уручыць вышыванкі тым немаўляткам, якія сёння будуць выпісаны. Дзве нованароджаныя дзяўчынкі і хлопчык атрымалі бодзі з беларускай сімволікай.


“Спадзяемся, што нашы падарункі стануць абярэгам для немаўлятак, і вашы дзеткі вырастуць прыгожымі, здаровымі, а вы будзеце імі ганарыцца”, - адзначыла Святлана Бабашэнкава, другі сакратар Лідскага РК ГА “БРСМ”, вітаючы матуль.



“Вельмі сімвалічная і патрыятычная акцыя, - дзеліцца ўражаннямі маладая мама Кацярына Буйко. – Абяцаю, што абавязкова буду апранаць вышыванку свайму сыночку Яраславу”.



Згодна з ёй і лідчанка Таццяна Адамчук, у якой нарадзілася дачушка. Цікава, што з’явілася яна на свет 18 чэрвеня – у Дзень медыцынскага работніка. Бацькі прыдумалі незвычайнае імя для дачкі – Мія.

Адзначым, што Кацярына і Таццяна сталі мамамі ўпершыню. А вось жыхарка аграгарадка Ёдкі Святлана Янцэвіч наведвае радзільны дом ужо трэці раз. Дома яе і маленькую Вольгу чакаюць муж і два сыны – Мікалай і Міхаіл. Але жанчына заўважае, што прыпыняцца на гэтым не збіраецца. “Абы бог здароўе даў”, - смяецца яна.

Мы ў сваю чаргу віншуем сем’і Буйко, Адамчук і Янцэвіч, а таксама ўсіх новаспечаных мамаў і татаў з такой прыемнай падзеяй у іх жыцці. Няхай вашы дзеткі толькі радуюць вас і вырастуць годнымі грамадзянамі нашай Беларусі.






