Logo
Версия для печати

Сталічныя воркаўцеры наведалі Ліду з відовішчным выступленнем

|||| |||| ||||
Колькі гадоў таму турнікі, дваровыя футбольныя палі не пуставалі. Як толькі ў гульню ўступілі гаджэты і Інтэрнэт, убачыць падлеткаў там усё цяжэй. Змяніць сітуацыю вырашыла група энтузіястаў з Мінска, якая пачала актыўна прыцягваць моладзь да новага кірунку – workout.
Воркаўт – гэта сучасны напрамак у спорце, які ўключае практыкаванні на турніках, брусах, шведскіх сценках і іншых канструкцыях. Воркаўт бясплатны, а значыць даступны. Каб прылучыцца да моднага накірунку, не патрэбен абанемент у «качалку» або складанае абсталяванне. Аматары гэтага спартыўнага напрамку выступаюць на культурна-масавых мерапрыемствах і зрываюць авацыі неверагоднымі практыкаваннямі. А цяпер у межах рэспубліканскага тура «Сіла Беларусі» ўдзельнікі МСГА «Федэрацыя воркаўт» вандруюць з горада ў горад (усяго – больш 30), каб пра воркаўт ведалі не толькі ў сталіцы.

Паглядзець падчас паказальных выступленняў было на што. Воркаўцеры круцілі «сонейка» на турніку, «крочылі» па паветры, рабілі стойкі на руках і неверагодныя сальта. Акрамя гэтага, спартсмены правялі конкурсы з гледачамі, а таксама ў інтэрактыўнай форме распавялі пра здаровы лад жыцця. Арганізатары адзначаюць, што галоўная мэта тура – на жывым прыкладзе прадэманстраваць моладзі даступнасць воркаўта, а таксама стварыць трэнерскую сетку па ўсёй краіне.

1nNMu Mn9U .

gmFwmsFdpuk .

K6NUM9GQAUw .

– Воркаўт – гэта не толькі рэльефнае цела. Уласным прыкладам імкнемся абвергнуць стэрэатып, быццам аматары спорту, мякка кажучы, «недалёкія» людзі – расказвае адзін з арганізатараў тура, кіраўнік «Федэрацыі воркаўт» Аляксандр Сергіенка. – Спартсмены не толькі іграюць мышцамі на публіку, але заклікаюць развівацца духоўна і інтэлектуальна, чытаць літаратуру аб здаровым ладзе жыцця, асобасным росце і г. д.

Прыгожым завяршэннем тура ў мінулыя выхадныя стаў турнір «Сіла Беларусі» ў цэнтры М. Мірнага ў Мінску. Дзякуючы праекту тысячы дзяцей і падлеткаў пачулі слова «воркаўт», на свае вочы ўбачылі, што гэта, і ўжо гатовы запісацца на секцыю.

RC5uwxwPJ4o .

tUJkhtgZso4 .

vwwnZvpzpQg .

Принеманские вести. 2019