Санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс!

Санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс!
Шырокавядомы санктуарый Маці Божай у Тракелях абвяшчае конкурс творчых прац. Да ўдзелу прымаюцца вершы, песні, відэаролікі і інш. Умова адна – тэма «Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой...».

 

Творчыя работы прымаюцца да 2 лютага 2019 года  (свята Маці Божай Грамнічнай). Конкурс пройдзе ў 3-х узроставых катэгорыях:

- дзеці ва ўзросце да 16 гадоў;

- моладзь ад 16 да 30 гадоў;

- дарослыя - ад 30 і вышэй.

Пасля падвядзення вынікаў і абвяшчэння пераможцаў адбудзецца святая Імша ў санктуарыі ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў. Богаслужэнне ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. За першыя тры месцы пераможцаў чакае узнагарода, а самыя лепшыя творы будуць надрукаваны ў кнізе пра Маці Божую Тракельскую.

Свае творы можна накіроўваць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. , альбо паштоўкамі на адрас: 231372 Воранаўскі раён, в. Тракелі, вул. Лідская, д. 61А. А таксама ў асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках Вконтакте і Instagram. Не забывайце пры адпраўленні сваіх работ указваць: імя, прозвішча, узрост і зваротны адрас. Жадаем поспехаў і натхнення!

Последнее изменениеВторник, 13 ноября 2018 19:11
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.