22 снежня – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА! Са святам, шаноўныя энергетыкі!

22 снежня – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА!  Са святам, шаноўныя энергетыкі!
Лідскае міжраённае аддзяленне дзяржаўнага энерганагляду віншуе ўсіх працаўнікоў і ветэранаў энергасістэмы Лідчыны, а таксама прадстаўнікоў энергетычнай галіны ўсіх агранізацый і прадпрыемстваў нашага горада і раёна з прафесійным святам – Днём энергетыка!

Энергетычная галіна сёння – гэта сучасны сектар айчыннай эканомікі, які стабільна і ўстойліва развіваецца. Сістэма, якая пастаянна абнаўляе свой тэхнічны патэнцыял, карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у партнёраў як на тэрыторыі нашага рэгіёна, так і за яго межамі.

У цяперашні час існуе мноства экалагічна чыстых новых распрацовак для энергазабеспячэння. Яны выкарыстоўваюць невычарпальныя крыніцы: энергію зямлі, вады і ветру. Дзякуючы развіццю сучасных тэхналогій, цікавасць да працы энергетыкаў расце з кожным днём яшчэ больш.

Не толькі цяпер, у самыя кароткія зімовыя дні і самыя доўгія ночы года, а і пастаянна мы адчуваем неабходнасць і важнасць як самой электрычнай і цеплавой энергіі, так і ўсіх тых людзей, якія забяспечваюць нас гэтымі дабротамі. Значэнне працы энергетыкаў немагчыма пераацаніць, бо менавіта ваша праца заслугоўвае асаблівай павагі. Яна нясе святло і цяпло ў дамы, бальніцы, школы, дзіцячыя садкі ці офісы, садзейнічае стабільнаму развіццю ўсіх галін эканомікі як нашага рэгіёна, так і рэспублікі ў цэлым.

Дзяржаўны энергетычны нагляд Лідскага раёна віншуе ўсіх працаўнікоў і ветэранаў энергетычных галін Лідчыны з прафесійным святам, з надыходзячым святам Божага Нараджэння і Новым годам!

Дзякуй вам, паважаныя энергетыкі, за высокую свядомасць і добрасумленнае стаўленне да справы. Жадаем, каб у вашых сем’ях панавалі мір, спакой і дабрабыт. Новых дасягненняў, пазітыўнай энергетыкі, працоўных перамог на карысць нашага рэгіёна і Беларусі.

Андрэй Боландзь,

дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе

Последнее изменениеПятница, 21 декабря 2018 16:22
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.