Дарагія вернікі Лідчыны і ўсе людзі добрай волі! Избранное

Дарагія вернікі Лідчыны і ўсе людзі добрай волі!
З сэрцам, поўным радасці і надзеі, мы адзначаем вялікае свята прыходу Хрыста ў свет – Божае Нарад­жэнне!

 гуляй

 

Менавіта гэтая ўрачыстасць яскрава прыпамінае нам аб прысутнасці Бога ў нашым штодзённым жыцці і аб сэнсе існавання нас, нашай тоеснасці і годнасці.

Святы Ян Павел II неаднаразова напамінаў, што «ча­лавека нельга зразумець без Хрыста». У такім кантэк­сце праўда нараджэння Бога ў постаці малога Дзіцяці набірае асаблівае значэнне! Яна становіцца напамінам аб тым, што без Бога і яго рэальнай прысутнасці ў гісторыі чалавецтва ўсё гу­бляе значэнне і сэнс!

Жадаю вам заўсёды адчуваць ягоную прысутнасць і благаславен­ства! Жадаю ўсім у дабрыні і супакоі не толькі перажываць святоч­ныя дні, але, што немалаважна, і будні! Няхай святло народжанага Хрыста дапамагае ў вашым штодзенным жыцці, працы і адпачын­ку, напаўняючы вас радасцю хрысціянскай веры, надзеі і любові!

 

 

 

Са святам Божага Нараджэння!

Пробашч парафii Узвiжання Святога Крыжа ў Лiдзе, бicкупскi вiкары Гродзенскай дыяцэзii Лiдскага рэгiёну, ксёндз-доктар Уладзiмip Гуляй

Последнее изменениеВторник, 25 декабря 2018 08:49
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.