Калядкi адсвяткавалi ў дзіцячым садзе Ліды
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Люди
- Прочитано 1690 раз
- Печать
- Эл. почта

Важная задача нашай дашкольнай установы — стварыць неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу па фармі-раванні ў дашкольнікаў цікавасці да беларускага маўлення і для навучання іх маўленчым зносінам. Але на калектыў дашкольнай установы ўскладваецца адказнасць не толькі за развіццё беларускага маўлення ў дзіцяці, але і за фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці сродкамі роднай мовы, за перадачу літаратурнай спадчыны, культурных традыцый, назапашаных нашым народам.
Адным з самых містычных святаў у старажытных славян з’яўляюцца Каляды. Такое свята адбылося ў нашым дзіцячым садзе №12 г. Ліды.
Каляды — свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стваралі выхавальнікі разам з дзецьмі — гэта калядоўшчыкі, пераапранутыя рознымі татэмнымі жывеламі: казой, мядзведзем з абавязковым атрыбутам — сімвалам Віфлеемскай зоркі.
Выхаванцы-гаспадары у вершах і песнях на беларускай мове віталі і частавалі гасцей. Такім чынам, узбагаціліся ўяуленні дашкольнікаў аб традыцыях беларускага народа, аб тым, што магічны сэнс свята — багаты стол, падарункі, паходы ў госці адзін да аднаго, маскарад, містычны дух нараджэння новага, таямніцы ды казкі — так і засталіся з намі па сённяшні дзень.
Яна Чаславаўна Антухевiч, Алена Пятроўна Шапаваленка, выхавацелi ясляў-садка №12 г. Лiды