Сталічныя воркаўцеры наведалі Ліду з відовішчным выступленнем
- Автор Ольга Никоненко
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Активный отдых
- Прочитано 14537 раз
- Печать
- Эл. почта

Паглядзець падчас паказальных выступленняў было на што. Воркаўцеры круцілі «сонейка» на турніку, «крочылі» па паветры, рабілі стойкі на руках і неверагодныя сальта. Акрамя гэтага, спартсмены правялі конкурсы з гледачамі, а таксама ў інтэрактыўнай форме распавялі пра здаровы лад жыцця. Арганізатары адзначаюць, што галоўная мэта тура – на жывым прыкладзе прадэманстраваць моладзі даступнасць воркаўта, а таксама стварыць трэнерскую сетку па ўсёй краіне.
– Воркаўт – гэта не толькі рэльефнае цела. Уласным прыкладам імкнемся абвергнуць стэрэатып, быццам аматары спорту, мякка кажучы, «недалёкія» людзі – расказвае адзін з арганізатараў тура, кіраўнік «Федэрацыі воркаўт» Аляксандр Сергіенка. – Спартсмены не толькі іграюць мышцамі на публіку, але заклікаюць развівацца духоўна і інтэлектуальна, чытаць літаратуру аб здаровым ладзе жыцця, асобасным росце і г. д.
Прыгожым завяршэннем тура ў мінулыя выхадныя стаў турнір «Сіла Беларусі» ў цэнтры М. Мірнага ў Мінску. Дзякуючы праекту тысячы дзяцей і падлеткаў пачулі слова «воркаўт», на свае вочы ўбачылі, што гэта, і ўжо гатовы запісацца на секцыю.