22 снежня – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА! Са святам, шаноўныя энергетыкі!
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Праздники
- Прочитано 1888 раз
- Печать
- Эл. почта

Паважаныя прадстаўнікі энергетычнага комплексу, а таксама энергетычных службаў прадпрыемстваў! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам! Энергетычная галіна сёння – гэта сучасны сектар айчыннай эканомікі, які стабільна і ўстойліва развіваецца, сістэма, якая пастаянна абнаўляе свой тэхнічны патэнцыял, карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у партнёраў як на тэрыторыі нашага рэгіёна, так і за яго межамі.
У цяперашні час існуе мноства экалагічна чыстых новых распрацовак для энергазабеспячэння. Яны выкарыстоўваюць невычэрпныя крыніцы: энергію зямлі, вады і ветру. Дзякуючы развіццю сучасных тэхналогій, цікавасць да працы энергетыкаў расце з кожным днём яшчэ больш.
Не толькі цяпер, у самыя кароткія зімовыя дні і самыя доўгія ночы года, а і пастаянна мы адчуваем неабходнасць і важнасць як самой электрычнай і цеплавой энергіі, так і ўсіх тых людзей, якія забяспечваюць нас гэтымі дабротамі. Значэнне працы энергетыкаў немагчыма пераацаніць, бо менавіта Ваша праца заслугоўвае асаблівай павагі, яна нясе святло і цяпло ў дамы, бальніцы, школы, дзіцячыя садкі ці офісы, садзейнічае стабільнаму развіццю ўсіх галін эканомікі як нашага рэгіёна гэтак і рэспублікі ў цэлым.
Без надзейнай энергасістэмы не можа функцыянаваць ні адно прадпрыемства, ні адна ўстанова сацыяльнай сферы, не можа быць наладжана нармальнае жыццё чалавека ў быце. Зычым кожнаму дасведчанаму працаўніку энергасістэмы заставацца для маладых спецыялістаў прыкладам прафесіяналізму і высокага майстэрства.
Віншуем з прафесійным святам, з надыходным Божым Нараджэннем і Новым годам!Дзякуй вам, паважаныя энергетыкі, за высокую свядомасць і добрасумленнае стаўленне да справы. Жадаем Вам каб ў вашых сем’ях панавалі мір, спакой і дабрабыт, новых дасягненняў, пазітыўнай энергетыкі, працоўных перамог на карысць нашага рэгіёна і Беларусі.
Андрэй Боландзь, дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе