Лідчане атрымалі перамогу ў конкурсе “Сердцем причастны”
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Культура
- Прочитано 1802 раз
- Печать
- Эл. почта

На гэты раз конкурс змяніў фармат. Творчы праект пачаўся ў 2019 годзе, а завершыцца ён Гранд-фіналам у лістападзе-снежні 2020 года, на якім выступяць усе лаўрэаты адборачнага тура конкурсу.
Наш горад з поспехам прад-ставілі салісты эстраднай студыі «Акцэнт» Палаца культуры Ліды. Кіраўнік калектыву — Наталля Мішкінь.
У намінацыі «вакал-сола»:
ва ўзроставай катэгорыі «13-15 гадоў» дыпламант I ступені — Валерыя Жук,
ва ўзроставай катэгорыі «прафесіяналы; моладзь, якая вучыцца» дыпламант I ступені — Рыгор Яршэвіч;
ва ўзроставай катэгорыі «16-17 гадоў» дыпламант II ступені — Дар'я Жук;
ва ўзроставай катэгорыі «16-17 гадоў» дыпламант III ступені — Маргарыта Радзькова.
Званне лаўрэатаў II ступені ў намінацыі «вакал-сола» ва ўзроставай катэгорыі «прафе-сіяналы; моладзь, якая вучыцца» заваявалі Багдан Мiшкiнь і Наталля Макрыцкая.
Акрамя таго, ансамбль саліс-таў эстраднай студыі «Акцэнт» у намінацыі «вакальны ансамбль» стаў дыпламантам I ступені.
Віншуем лідчан з заслужа-нымі перамогамі і жадаем новых творчых дасягненняў!