Што адбывалася ў Лідзе 100 гадоў назад? Што было на месцы магазiна «Юбiлейны»?
- Автор Елена
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Общество
- Прочитано 2324 раз
- Печать
- Эл. почта
А цяпер аб кожным па парадку. На Сувальскай, 3 мясціліся гарадская бібліятэка і, з другой паловы 1930-х гг. – першы гарадскі музей. Тут жа, у пакоях музея, працавала знакамітае Лідскае краязнаўчае таварыства і нейкі час рэдакцыя выдання «Лідская зямля».
Польская гарадская бібліятэка была заснавана ў 1922 г. Бібліятэку другі раз запачаткаваў бурмістр Ліды Рудольф Бергман, ён падараваў гораду сваю асабістую бібліятэку. Не менш за 25% кніг прыпадала на яўрэйскую літаратуру. У 1937 г. бібліятэка мела 7023 тамы і 1250 сталых наведвальнікаў. Гэта была адна з лепшых устаноў такога кшталту на заходнебеларускай зямлі. Сучаснікі адзначалі, што ў яе фондах былі навейшыя выданні сусветнай літаратуры, творы, адзначаныя высокімі ўзнагародамі: Нобелеўскімі і іншымі прэміямі.
У доме 5 па вуліцы Сувальскай знаходзiўся рэстаран «Паляўнічы», якім кіраваў нейкі Бароўскі. Рэстаран вызначаўся ўзорнай кухняй, добра ўкамплектаваным буфетам, смачнымі і здаровымі абедамі і разам з тым даступнымі цэнамі. Каля яго на перакрыжаванні вуліц быў шынок, калісьці яўрэйская карчма.
Паміж дамамі № 5 і 7 па Сувальскай знаходзілася цукерня Канопкі з забаўляльнай рэкламай кручанага марожанага Пата і Паташона. У 1938 г. замест рэстарана «Паляўнічы» адчыніўся «Бар Землеўладальнікаў».
Па кнізе Л. Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе»
Последнее от Елена
- С 23 по 26 октября ГАИ Лиды проводит дополнительные рейды: на что обращают внимание?
- Что нарушают водители маршруток в Лиде?
- С 14 по 22 октября повышенное внимание ГАИ – водителям маршруток и автобусов
- Произошло возгорание? Чем и как правильно тушить
- Как правильно заполнить «Дополнительные сведения о стаже», если работнику предоставлен отпуск без сохранения заработной платы






