.
- Автор Елена
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Общество
- Прочитано 801 раз
- Печать
- Эл. почта

Будаўніцтва ў Лідзе першай турмы было распачата ў 1820-м і закончана ў 1825 г.
Будынак, які стаяў на паўночным боку астрога, пазначаны на генплане 1869 г. і апісаны як мураваны вартавы дом з трыма пакоямі. Зараз гэты будынак не існуе. На тым жа плане быў пазначаны «нова-збудаваны мураваны будынак кухні, пральні, лазні і склада». Гэты гмах часткова адпавядаў аднаму з будынкаў, які існаваў да 2010 года.
Недзе з канца 1869 г. астрог быў перароблены і пачаў называцца лідскім турэмным замкам. На тэрыторыі турэмнага замка з’явіліся новыя будынкі, і тут маглі адбываць пакаранне да 100 вязняў. З вышкі за імі сачыў вартавы, але тым не менш на пачатку XX ст. было здзейснена некалькі ўцёкаў.
У нумары ад 22 лютага 1913 г. газета «Лідскае слова» пісала: «19-га лютага святкаваўся дзень вызвалення сялян ад прыгону, а 21-га – дзень 300-годдзя дома Раманавых... 21 лютага па амністыі з-за 300-годдзя дома Раманавых з лідскай турмы былі вызвалены 80 чалавек...»
У 1915 годзе арыштавалі начальніка лідскай турмы С. Пяткевіча за прысваенне сабе 824 рублёў 96 капеек, з якіх частка была прыназначана на прыбаўку жалавання надзірацелям, частка належала арыштантам.
Лідская турма ў канцы 1925 г. была адрамантавана, але асуджаны Пясецкі, убачыўшы дрэннае стаўленне да вязняў, крадёж і махлярства кіраўніцтва турмы, узняў бунт, пасля падаўлення якога, як лідар і падбухторшчык, тры месяцы насіў кайданкі.
25 красавіка 1932 г. па выраку ваенна-палявога суда да смерці праз павешанне былі прыгавораны савецкія шпіёны Іосіф Турбач і Міхал Чаховіч. 21 верасня 1933 г. тут быў павешаны Манькоўскі Міхаіл Міхайлавіч, 56 гадоў, прыгавораны ваенна-палявым судом да смяротнай кары за выведніцкую дзейнасць на карысць СССР.
У 1932 г. некалькі краёвых газет надрукавалі наступную цікавую аб’яву: «Лідская турма просіць прыносіць ёй кнігі для зняволеных на польскай, беларускай і рускай мовах».
Злачыннасць у Заходняй Беларусі ў той час была невысокая. Найчасцей здараліся розныя бытавыя злачынствы. Сярод злачынцаў, якія адбывалi кару ў лідскай турме, 80% вязняў былi людзі з вёскі. 60% з іх пакараныя за нелегальныя плантацыі тытуню і выраб самагонкі».
У студзені 1940 г. савецкія ўлады змянілі назву вуліцы 3-га Мая на вуліцу Ленінскую. У гэты час у турме сядзела шмат лідскай інтэлігенцыі.
Лідчанін Вітольд Драмовіч сядзеў у лідскай турме ў 1942 г. З яго мемуараў вядома, што брама ў турэмным плоце была жалезнай, з малым зачыняемым акенцам. У маленькіх камерах меліся нары з дошак, столік на металічных ножках і табурэтка каля яго. У куце камеры вісеў прымітыўны ўмывальнік. Таксама ў камеры меўся вялікі бляшаны збан і два старыя вядры. Адзінай слабай крыніцай святла было закратаванае акенца высока ўгары. Турэмны паёк складаўся з кавы, кавалка чорнага хлеба і супу. Пасярод турэмнага двара мясціўся барак на 200 месцаў, у якім трымалі яўрэяў. Яны ўвесь дзень працавалі ў горадзе, а на ноч пад наглядам вартаўнікоў вярталіся ў гэты барак».
Падчас нямецкай акупацыі турма была запоўнена. У 1947–51 гг. у турме знаходзілася дзіцячая працоўная калонія для малалетніх злачынцаў з усяго Савецкага Саюза.
У 1964 г. увесь былы комплекс гарадской турмы быў перададзены лідскай друкарні, якая зай-
мае яго і зараз. У 1965 г. у будынках правялі рамонт і прыстасавалі памяшканні пад друкарню. Была знесена сцяна і ўваход з аркай. Паступова двухпавярховы будынак аброс прыбудовамі, быў пабудаваны аднапавярховы будынак пад гараж і склад. Аднапавярховы будынак былога лідскага астрога другой паловы XIX ст. быў знесены, ад астрога застаўся толькі двухпавярховы будынак, у якім зараз размяшчаюцца асноўныя вытворчыя магутнасці лідскай друкарні.
Яшчэ цікавы факт: адразу за будынкам турмы стаялі дзве драўляныя хаты, гаспадаром якіх быў расіянін Лебедзеў. У адной з хат быў яўрэйскі сіроцкі прытулак.
Па кнізе Л. Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе»
Последнее от Елена
- В Лиде лебеди страдают от ожирения: некоторые даже погибают
- «Хочу выехать за границу с ребенком, а муж против» Нотариус объяснил, когда мнение второй стороны не учитывается
- Скоро закапает: где в Лиде покупать березовый сок?
- 35 нарушений перевозки детей: Лидская ГАИ подвела итоги рейда
- Храброе сердце История кота, которого выбросили в коробке